Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускамоўная вучаніца трапіла ў клясу, дзе родную мову ненавідзяць


Яся Малашчанка
Яся Малашчанка

Сям’я Малашчанкаў з Баранавічаў дабіваецца адкрыцьця пятай беларускамоўнай клясы ў гімназіі цягам навучальнага году. Звароты да чыноўнікаў не дапамаглі, рыхтуецца пазоў у суд.

Генэральная пракуратура Беларусі ўсьлед за іншымі інстанцыямі не задаволіла просьбу Малашчанкаў, якія адстойваюць права пяціклясьніцы Ясі навучацца па-беларуску.

Пачатковыя 4 клясы Яся Малашчанка вучылася па-беларуску ў звычайнай баранавіцкай школе. Аднак, калі ў 2014 годзе сям’я вырашыла аддаць Ясю ў гімназію, то чыноўнікі адмовіліся адкрыць там беларускамоўную клясу.

Маці Ясі, Тацяна, кажа, што чыноўнікі «адмыслова зацягваюць бюракратычную важданіну, каб адбіць ахвоту дабівацца беларускамоўнага навучаньня»:

«Выходзіць, што немагчыма ў 160-тысячным горадзе знайсьці трох настаўнікаў, якія б выкладалі тры прадметы па-беларуску. Астатнія, у прынцыпе, выконваюцца, англійская мова — па-англійску, руская — па-руску, беларуская — па-беларуску... Нам, фактычна, патрэбныя толькі гісторыя, матэматыка ды „Чалавек і сьвет“ па-беларуску. У наступным годзе яшчэ, напэўна, фізыка дадасца. Да настаўнікаў прэтэнзіяў няма, нават стараюцца адказваць па-беларуску, калі мы да іх зьвяртаемся. Клясная кіраўніца — настаўніца беларускай мовы, яна нават клясную гадзіну па-беларуску вядзе», — распавядае Тацяна Малашчанка.

Тацяна апавяла, што яе дачка сама стараецца сынхронна перакладаць на беларускую, пішучы ў сваіх сшытках, сшыткі падпісвае па-беларуску, рэфэраты ды даклады таксама рыхтуе на роднай мове. Дзяўчынка з бацькамі наведвае ў Баранавічах курсы «Мова нанова». Тацяна кажа, што яны вельмі дапамагаюць у разьвіцьці.

Пры гэтым, кажа спадарыня, Ясі часам даводзіцца сутыкацца з папрокамі ад іншых вучняў:

«Дзеці часам дрэнна ставяцца. Чалавек пяць у клясе ўвогуле нармальна ўспрымаюць беларускую мову. А большасьць кажуць, што навошта яна патрэбная, што яе ненавідзяць. Напачатку нават казалі Ясі — чаго ўвогуле да іх прыйшла?»

Тацяна кажа, што, нягледзячы на адмовы адкрыць беларускую клясу ў гімназіі, яна не складае рук. Разам з праваабаронцамі рыхтуе скаргу ў суд, каб аднавіць Ясіна права вучыцца па-беларуску хаця б у наступнай, шостай клясе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG