Кобрынскі актывіст Аляксандар Мех адмовіўся ад удзелу ў выбарчай кампаніі і вырашыў падтрымаць ініцыятыву Ўладзімера Някляева аб вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Мікалая Статкевіча.
У інтэрвію Радыё Свабода Аляксандар Мех сказаў, што вёў сваю кампанію больш за паўгода. Паводле ягоных словаў, за гэты час ён распаўсюдзіў 2 тысячы асобнікаў сваёй праграмы.
«Мы ў сваёй кампаніі адказвалі на некалькі пытаньняў.
Першае — хто? Аляксандар Мех.
Другое — хто ён такі? Называем асноўнае з маёй біяграфіі.
Трэцяе — чаго гэты кандыдат хоча? І тут мы кажам, што мы адзіныя, у каго сёньня ёсьць рэальная праграма. І гэтую праграму мы ўжо цягам васьмі месяцаў распаўсюджваем па Беларусі.
Чацьвёртае пытаньне — якім чынам Аляксандар Мех стане прэзыдэнтам? І адказ тут такі: толькі пры ўмове чэсных і справядлівых выбараў.
Тое, што сёньня прызначана, гэта ня выбары, гэта фэйк. Удзельнічаць у ім няма сэнсу».