Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Этапы выбарчай кампаніі-2015 — графік ЦВК


Паседжаньне Цэнтральнай выбарчай камісіі, архіўнае фота
Паседжаньне Цэнтральнай выбарчай камісіі, архіўнае фота

Сёньня Цэнтральная выбарчая камісія зацьвердзіла «Каляндарны плян арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзеньні прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году».

Тэрміны і даты асноўных этапаў кампаніі:

Падача сьпісаў сябраў ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдата на прэзыдэнта — не пазьней за 17 ліпеня.

Вылучэньне прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісіяў — не пазьней за 19 ліпеня.

Збор подпісаў у падтрымку вылучэньня кандыдатаў — з 23 ліпеня па 21 жніўня ўключна.

Праверка сапраўднасьці подпісаў выбарцаў — цягам 10 дзён пасьля здачы падпісных лістоў.

Вылучэньне прадстаўнікоў у склад участковых камісіяў — не пазьней за 23 жніўня.

Рэгістрацыя кандыдатаў на прэзыдэнта — з 6 верасьня па 15 верасьня ўключна.

Агітацыя за кандыдатаў — з моманту рэгістрацыі па 10 кастрычніка.

Арганізацыя датэрміновага галасаваньня — з 6 па 10 кастрычніка ўключна.

Дзень выбараў — 11 кастрычніка.

Правядзеньне другога туру галасаваньня — не пазьней за 25 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG