Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глыбоцкага журналіста аштрафавалі на 4,5 мільёна рублёў


Зьміцер Лупач
Зьміцер Лупач

Незалежнага журналіста Зьмітра Лупача прызналі вінаватым паводле артыкула 22.9 КаАП ч.2 (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

Яго аштрафавалі на 25 базавых велічынь — 4,5 мільёна рублёў.

Справу незалежнага журналіста разглядала старшыня глыбоцкага райсуду Ірына Казак. Яго вінавацілі за артыкул «Знайшліся сваякі памежніка, які загінуў на Глыбоччыне 17 верасьня 1939 году», разьмешчаны на сайце Эўрарадыё.

На судзе прысутнічаў прадстаўнік Эўрарадыё Канстанцін Залатых. Ён сказаў, што гэта рэдакцыйны артыкул, правы на яго належаць радыё, і Зьміцер ня мае дачыненьня да яго прынамсі ў той частцы, дзе гаворыцца пра распаўсюд прадукцыі СМІ.

Паводле адваката Вольгі Неўмяржыцкай, сьведкі не паказалі, што давалі інтэрвію Лупачу. Адвакатка лічыць, што трэба было адпраўляць гэтую справу на дапрацоўку, а яшчэ лепей — скасаваць яе ўвогуле, бо, на думку адваката, Зьміцер Лупач ані ў чым не вінаваты.

Праваабаронца Паўла Левінава не дапусьцілі ў якасьці сьведкі да працэсу — ён таксама хацеў паказаць, што гэты артыкул 22.9 КаАП не стасуецца з тым, што абвінавачваньне выстаўлена прыватнай асобе.

Суд працягваўся менш за гадзіну.

У матэрыялах справы ёсьць сьведчаньне, што калі на Лупача складалі пратакол 25 чэрвеня, яму не былі патлумачаны яго правы. Правы яму патлумачылі толькі 10 ліпеня. Справу адпраўлялі на дапрацоўку ў міліцыю, але зноў накіравалі ў суд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG