Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца МЗС Нямечыны прыбыла ў Кіеў дзявяты раз за час поўнамаштабнай расейскай агрэсіі


Міністар замежных справаў Нямеччыны Анналена Бэрбак (справа) падчас папярэдняга візыту ва Ўкраіну. Архіўнае фота
Міністар замежных справаў Нямеччыны Анналена Бэрбак (справа) падчас папярэдняга візыту ва Ўкраіну. Архіўнае фота

Міністар замежных спраў Нямеччыны Анналена Бэрбак прыбыла ў Кіеў зь неанансаваным раней візытам.

Міністар замежных справаў Нямеччыны Анналена Бэрбак, якая знаходзіцца ў Кіеве зь нечаканым візытам, заклікала не паддавацца на расейскую тактыку зацягваньня ў перамовах аб спыненьні вайны ва Ўкраіне.

Нямецкая дыпляматка, якая пакідае пасаду, заявіла, што лічыць, што Кіеў гатовы падпісаць мірнае пагадненьне падчас актывізацыі перамоваў пад кіраўніцтвам Злучаных Штатаў.

«На плянаванай сустрэчы міністраў замежных справаў NATO мы дамо зразумець амэрыканскаму боку, што мы не павінны ўдзельнічаць у пуцінскай тактыцы зацягваньня», — сказала яна, прыбыўшы ва ўкраінскую сталіцу 1 красавіка.

У Кіеве міністар замежных справаў Бэрбак сустракаецца з паліыткамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці. Гаворка пойдзе і аб кроках Украіны на шляху да сяброўства ў ЭЗ, нягледзячы на тое, што вайна не сьціхае.

Міністар замежных справаў Нямеччыны так патлумачыла пазыцыю сваёй краіны:

«Нямеччына не пакіне народ Украіны — нашых эўрапейскіх суседзяў. Рашэньне цяперашняй і будучых кіроўных партыяў вылучыць дадатковыя 3 мільярды эўра на кароткатэрміновую падтрымку Ўкраіны і дадатковыя 8,25 мільярда эўра на вайсковую падтрымку да 2029 году ёсьць выразам гэтай цьвёрдай міжпартыйнай салідарнасьці. Гістарычная зьмена Асноўнага закону таксама відавочны знак таго, што мы сур’ёзна настроеныя працягваць падтрымку Ўкраіны і нашай эўрапейскай бясьпекі».

Заява Бэрбак прагучала пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў Расеі новымі мытамі на нафтапрадукты, калі Масква заблякуе яго ініцыятывы аб спыненьні агню.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG