Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў цэнтры Кіева. «Беркут» атакуе. Майдан прастаяў ноч. Каля дваццаці забітых

абноўлена

Спэцназ пачаў штурм Майдану, ужываючы вадамёты, газ, гранаты, траўматыку. Дзьве начныя атакі адбітыя. Каля тысячы параненых.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


Twitter-трансьляцыя
На вуліцы Ўладзімерскай калёна БТР. - паведамілі з трыбуны Майдану.
Вуліцы якія вядуць да Майдана, перакрытыя, там утварыліся коркі.
Клічко з трыбуны Эўрамайдана заклікаў жанчын і дзяцей пакінуць Майдан. Але людзей ставновіцца ўсё больш.

5 канал пацьвярджае, што як мінімум 9 загінула за сёньня

Блякуюць сайт і эфір 5-га каналу. Перабоі з мабільнай сувязьзю ў Кіеве, не працуе мэтро.

Паводле папярэдніх падлікаў, сёньня ў Кіеве забітыя 9 чалавек


У прыватнасьці, трох дэманстрантаў забілі каля Дома афіцэраў. Іх імёны ўжо вядомыя: Сяргей Дзідыч з Прыкарпацьця, Уладзімір Кішчук з Запарожскай вобласьці і Сяргей Шапавал з Кіева.

Яшчэ два целы былі зафіксаваныя журналістамі на барыкадзе ля выхаду са станцыі мэтро Хрэшчатык, дзе пасьля быў забіты яшчэ адзін актывіст.

Таксама паведамлялася пра загінулага каля Вярхоўнай Рады і двух — у Марыінскім парку.

У сваю чаргу, у Міністэрстве ўнутраных справаў заявілі аб 8 загінулых.

Раней паведамлялася, што целы семярых загінулых людзей даставілі ў морг.

Вядомыя імёны яшчэ 2 кіеўскіх ахвяр

На вуліцы Інстытуцкай у Кіеве, непадалёк ад станцыі мэтро Хрэшчатык выявілі яшчэ двух загінулых.

Туды прыбыла сьледчая апэратыўная група Пячэрскага райаддзелу міліцыі.
Адзін з загінууых, мужчына меў пры сабе пэнсійнае пасьведчаньне, выдадзенае ў Кіраваградзе на імя Нікіцін Мікалай Сямёнавіч.

Акрамя гэтага, ён меў пры сабе пашпарт грамадзяніна Грузіі на імя Zurab KHURTSIA № 620075680, выдадзены пасольствам Грузіі ва Ўкраіне. Дата нараджэньня — 29 ліпеня 1960 года. Фота на абодвух дакумэтах — ідэнтычныя і адпавядаюць асобе загінулага.

Другая загінулая — жанчына сярэдніх гадоў. Пры сабе мела пасьведчаньне ліквідатара чарнобыльскай катастрофы на імя Дваранец Антаніна, — паведамляе «Український тиждень»

У Кіеве загінулі 2 міліцыянты

Прэсавая служба МУС Украіны паведаміла пра сьмерць двух міліцыянтаў. Адзін зь іх памёр у карэце хуткай дапамогі, другі – у шпіталі.
Януковіч запрасіў апазыцыю на перамовы

Экс-міністар унутраных спраў Украіны Юры Луцэнка заявіў, што Януковіч паклікаў лідэраў апазыцыі сёньня на сустрэчу а 23-й гадзіне. Ён не змог сказаць, ці апрацоўваюць лідэры палітычнай апазыцыі плян дзеяньняў на бліжэйшыя гадзіны. Увечары сьпікер Вярхоўнай Рады Ўладзімір Рыбак заявіў, што ў сераду, 19 лютага, адбудзецца сустрэча лідэраў парлямэнцкай апазыцыі Арсенія Яцанюка, Віталя Клічко і Алега Цягнібока з Віктарам Януковічам. Як паведаміла пасьля народны дэпутат Партыі рэгіёнаў Ганна Герман, Януковіч ужо сёньня правёў некалькі сустрэч, «у тым ліку з некаторымі лідэрамі апазыцыі», — паведамляе «Український тиждень».
Міліцыя заявіла пра падрыхтоўку зачысткі Майдана

Міліцыя просіць грамадзян пакінуць Майдан.

На Майдане незалежнасьці гучыць паведамленне з патрабаваннем пакінуць Майдан для правядзення міліцыяй «антытэрарыстычнай аперацыі», — перадае карэспандэнт Еспресо.TV.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG