МЗС Беларусі выступае за дыялёг ва Ўкраіне http://t.co/lIDC5TYjUP #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
Тысячы сілавікоў у цэнтры Кіева #євромайдан http://t.co/zRyI4uPxBh
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
5 канал паведаміў пра сьцягваньне новых сіл “Беркута” да Майдана. Сотні беркутаўцаў літаральна бягуць, бачна на відэа. «Няўжо лёс Чаушэску нічому не навучыў улады?» -- камэнтуе адзін з удзельнікаў этэру 5 каналу рэктар Кіева-Магілянскай Вячаслаў Брухавецкі.
Сілавікі пачалі штурм барыкад на Майдане Незалежнасьці з дапамогай бронетэхнікі. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Еспресо.TV з месца падзей. Паводле яго слоў, БТР урэзаўся ў барыкаду і за ім на штурм пайшлі «беркутовцы» і байцы Ўнутраных войскаў. Абаронцы барыкад абараняюцца кідаюць у БТР і «беркутаўцаў» кактэйлі Молатава. У іх паляцелі шумавыя гранаты.
Пра гэта паведамляе карэспандэнт Еспресо.TV з месца падзей.
БТР раней урэзаўся ў барыкаду і за ім на штурм пайшлі «беркутовцы» і байцы Ўнутраных войскаў.
Вадамёты тушаць БТР.
Гучаць выбухі, ліецца вада з вадамётаў.
Са сцэны Майдану гучаць парклёны на адрас міліцыі.
На Майдане пачалася атака міліцыі http://t.co/8smH3p8cse Абаронцы абараняюцца кідаюць у БТР і «беркутаўцаў» кактэйлі Молатава #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
Падчас штурму Майдана успыхнуў адзін з намётаў майданаўцаў, разьмешчаны каля стэлы. Людзі акружаныя, стаяць за шчытамі
На Майдане незалежнасьці шмат ачагоў агню. Ад атак спэцназу людзі адбіваюцца камянямі. Каля манумэнта Незалежнасьці стаіць 2 тысячы дэманстантаў,-- паведамляе 5 канал.
Людзі ў адказ кідаюць камяні ў шэрагі спэцназу.
Апошнія словы Русланы са сцэны #євромайдан : «Трымаймася, людзі! Улада, схамяніся! Еўропа, свет, не маўчыце, заўважце нас!»
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
Мужныя ўкраінцы сьпяваюць гімн пад выбухі гранатаў. Гэта захапляе ўвесь сьвет! #євромайдан http://t.co/p7o0SxiagF
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
Падчас сутыкненьняў у Кіеве загінулі 9 чалавек -- міліцыя
15-20 тысяч пратэстоўцаў на Майдане
На Інстытуцкай вуліцы тры вадамёты. Людзі сьпяваюць гімн. Рух транспарту ў цэнтры Кіева амаль паралізаваны. Спэцназ прадпрымае лякальныя спробы падысьці да пратэстоўцаў. Гараць вялізныя вагнішчы.
RT @EuroMaydan: #ЄвроМайдан Київ палає!! https://t.co/By7ogn8RxZ http://t.co/RdLAVWnFOV
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014