Пацярпеў фотакарэспандэнт агенцтва Reuters
Під час сутичок постраждав фотокор #Reuters Гліб Гараніч. Ймовірно влучила с\ш граната #Євромайдан #Беркут pic.twitter.com/B0A0ZxeO2Q
— Hromadske.TV (@HromadskeTV) February 18, 2014
Падчас сутыкненьняў паміж мітынгоўцамі і міліцыянтамі ў Кіеве пацярпеў фотакарэспандэнт агенцтва Reuters.
Як перадае УНІАН, паводле папярэдніх дадзеных, у грудзі яму трапіла святлошумавая граната, якая разарвала вопратку.
Пацярпелага адвялі да аўтамабіля хуткай мэдыцынскай дапамогі.
Раней пад Радай дзьве жанчыны атрымалі раненьні гумовымі кулямі.
Мітынгоўцы каля Вярхоўнай Рады каля 2 тысяч. Яны кідаюць камяні ў бок праваахоўнікаў, у адказ міліцыянты страляюць святлошумавымі гранатамі. Супраць мітынгоўцаў быў выкарыстаны сьлезацечны газ.
Мітынгоўцы рушылі ў наступ на калёну міліцыі. У адказ міліцыя пачала страляць. Падчас сутычак быў запалены грузавы аўтамабіль, які перакрывае рух па вуліцы Шаўкавічнай у бок Вярхоўнай Рады Ўкраіны.
Аўтамабіль палае побач з жылым домам. Вуліца Шаўкавічная зацягнута чорным дымам.
Бой у парку ля будынку Вярхоўнай Рады
Мітынгоўцы завялі аўтамабіль, які перакрываў праезд вуліцы Грушэўскага, і ад’ехалі, вызваліўшы праезную частку. На праезнай часткі застаюцца яшчэ 2 аўтамабілі.
Мітынгоўцы паступова праходзяць за агароджу і спрабуюць разблякаваць вуліцу Грушэўскага.
На вуліцы Шаўкавічнай у Кіеве сілавікі пачалі ўжываць сьвятлошумавыя гранаты, яны маюць пры сабе стрэльбы. Ёсьць параненыя.
Тым часам парлямэнцкая апазыцыя ў Вярхоўнай Радзе блякуе трыбуну, патрабуючы ўключыць у парадак дня пытаньне аб аднаўленьні дзеяньня Канстытуцыі 2004 году.
У раёне Вярхоўнай Рады мітынгоўцы прарвалі міліцэйскі кардон
На скрыжаваньні каля Вярхоўнай Рады некалькі ўдзельнікаў мітынгу забраліся ў аўтамабілі, якія былі перашкодай на іх шляху, і выціснулі адтуль байцоў унутраных войскаў.
На дадзены момант мітынгоўцы пераадолелі аўтамабілі і прарвалі ачапленьне вайскоўцаў унутраных войскаў. З боку ўнутраных войскаў каля Вярхоўнай Рады падцягнуўся «Беркут». Чуваць выбухі пэтардаў, у ход пайшлі дубінкі.
На Грушэўскага мітынгоўцы і міліцыянты перайшлі да актыўных дзеянняў. Кідаюць кактэйлі Молатава #євромайдан http://t.co/RcPW2jNyHz
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
У Кіеве мітынгоўцы захапілі офіс Партыі рэгіёнаў
Цэнтральны офіс Партыі рэгіёнаў быў спачатку падпалены кактэйлем Молатава, а пазьней яго захапілі пратэстоўцы.Мітынгоўцы зайшлі ў офіс Партыі рэгіёнаў на вуліцы Ліпскага ў Кіеве. Спачатку людзі ў масках закідалі будынак камянямі, кінулі бутэльку з запальнай сумесьсю, пачаўся пажар. З офісу вынесьлі партрэт Януковіча.
Чытаць далей...
Мітынгоўцы захопліваюць і б'юць салдатаў унутраных войскаў
Паведамляюць пра сьмерць трох мітынгоўцаў
Дэпутат ад партыі «Бацькаўшчына» Леся Арабец паведамляе пра сьмерць трох мітынгоўцаў.«Тры трупы ў доме афіцэраў. Нашых. Яшчэ 7 пры сьмерці». «Хуткія» не пускаюць!!!", — напісала яна на сваёй старонцы ў Facebook.
Лекары пацьвярджаюць сьмерць траіх дэманстрантаў
Лекар Вольга Багамолец, якая каардынуе мэдычную дапамогу Эўрамайдану, заяўляе аб трох загінулых, якія знаходзяцца ў Доме афіцэраў, дзе разьмяшчаецца мэдпункт пратэстоўцаў.Як паведаміла Багамолец Радыё Свабода, мэдпункт знаходзіцца цяпер з боку міліцыі.
У Міністэрстве аховы здароўя аб колькасьці параненых пакуль не паведамляецца і абяцаюць даць яе пасьля 15:00.
У міліцыі заявілі, што пяцёра вайскоўцаў унутраных войскаў атрымалі агнястрэльныя раненьні, агулам пацярпелі 37 міліцыянтаў.
На інститутській захопили чергового міліціонера..ведуть в будинок профспілок #євромайдан #евромайдан #euromaidan
— Євромайдан (@Dbnmjr) February 18, 2014
RT @yuracei: Летят коктейли #Молотов-а #Євромайдан (камера №2). Пряма трансляція #РадіоСвобода #Київ #Euromaidan #Евромайдан http://t.co/0z…
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
RT @1redwalery: Мусора начали использовать огнестрельное оружие. #євромайдан #мвд #вв #беркут к стенке http://t.co/x9y8tcM8dr
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.2.2014
У рэгіёнах татальная мабілізацыя на кіеўскі Майдан
У Львове і Цярнопалі абвясьцілі ўсеагульную мабілізацыю. Увечары з абодвух гарадоў адправяць аўтакалёны і аўтобусы зь людзьмі , якія павінны ўзмацніць самаабарону ў Кіеве.Запіс добраахвотнікаў пачаўся і гэта зьвязана з падзеямі ў цэнтры Кіева, дзе працягваюцца сутычкі паміж дэманстрантамі і сілавікамі.
Штаб нацыянальнага супраціву Цярнопаля просіць добраахвотнікаў браць з сабой цёплыя рэчы і сродкі абароны. У Львове і Цярнопалі людзі зьбіраюцца на Майданах, дзе могуць пачуць аб апошніх падзеях і паслухаць актывістаў. Лідэр УА «Свабода» Алег Цягнібок заклікаў усіх мужчын неадкладна ехаць у Кіеў.