«Беркут» рыхтуецца атакаваць, працуюць вадамёты
Байцы спэцаддзелу міліцыі «Беркут» фармуюць калёны і рыхтуюцца да разгону мітынгоўцаў на вуліцы Грушэўскага ў цэнтры Кіева, толькі супраць людзей скіравалі вадамёты.
Народныя дэпутаты з апазыцыі з гукаўзмацняльнікаў зьвяртаюцца да камандзіраў праваахоўнікаў і просяць іх «не ўжываць сілу супраць народа», перадае карэспандэнт Радыё Свабода.
Депутат Вярхоўнай Рады Алег Ляшко папрасіў жанчын адысьці ад месца здарэньня, паколькі радыкальна настроеныя маладыя не зьвяртаюць увагі на заклікі дэпутатаў спыніць правакаваць праваахоўнікаў. Маладыя закідваюць вартавых парадку пэтардамі, тыя ў адказ ўжываюць сьлезацечны газ і сьвятла-шумавыя гранаты.
Чытаць далей...
Официально! Милиция применяет резиновые пули против демонстрантов #евромайдан pic.twitter.com/OPi1C7rRim
— РБ головного мозга (@belamova) January 19, 2014
Клічко паехаў да Януковіча паразмаўляць асабіста
«Зараз я паеду да Януковічу і зьвярнуся да яго асабіста з патрабаваннем спыніць супрацьстаянне міліцыі і людзей», — сказаў Клічко некалькі гадзінаў таму. Паводле паведамленьняў журналістаў, яго прапусьцілі праз кардон аховы.
Некалькі гадзінаў таму Віталь Клічко заклікаў са сцэны Эўрамайдану прэзыдэнта Віктара Януковіча «прыбраць з вуліцаў Кіева міліцыю, Беркут і цітушак» і не паўтараць шлях дыктатараў Чаўшэску і Кадафі
Паводле Клічко, адзіным выйсьцем з сытуацыі зьяўляюцца датэрміновыя парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары.
«Знайдзіце ў сабе мужнасьць, не паўтарайце шлях Чаўшэску і Кадафі! У гэтай барацьбе так ці інакш пераможа ўкраінскі народ», — заявіў Клічко.
Разам з тым ён яшчэ раз зьвярнуўся да міліцыі з заклікам пераходзіць на бок народа.
«Вы павінны абараняць свой народ, а не нападаць на яго», — заявіў Клічко.
В Киеве на #ЄвроМайдан явно разыгрывается минский сценарий - ждем тотальные посадки по статье "массовые беспорядки".
— Nata Radina (@NatalliaRadzina) January 19, 2014
Міліцыя ўжыла вадамёт. Пратэстоўцы скандуюць: "Хрышчэньне!"
Милиция применила водометы. Протестующие скандируют "Крещение!" #Евромайдан http://t.co/6jo0eXfM9k
— ПРОТЕСТНЫЕ АКЦИИ (@protestactions) January 19, 2014
Шматгадзіннае супрацьстаяньне паміж радыкальна настроенымі дэманстрантамі і праваахоўнікамі ўзмацняецца. Па кадрах відэатрансьляцыі Радыё Свабода відаць, што шэрагі байцоў спэцаддзелу міліцыі «Беркут» падышлі амаль ушчыльную да аўтобусаў, якія падзяляюць бакі супрацьстаяньня.
Між тым, мітынгоўцы спрабуюць зрушыць зь месца адзін з гэтых аўтобусаў. Ушчыльную да лініі аўтобусаў пад’ехаў аўтамабіль, які нагадвае вадамёт.
Прыкладна зь 15:00 па кіеўскім часе пасьля завяршэньня выступаў лідэраў Эўрамайдану радыкальна настроеная частка мітынгоўцаў рушыла ў Вярхоўную Раду. На вуліцы Грушэўскага каля стадыёна «Дынама» іх сустрэлі шэрагі ўнутраных войскаў і спецаддзелу «Беркут».
У Кіеве пачаліся затрыманьні
Міліцыя затрымала чатырох актыўных удзельнікаў падзеяў на Эўрапейскай плошчы ў Кіеве.
Як паведамілі ва Ўпраўленні сувязяў з грамадзкасьцю МУС Украіны, правапарушальнікаў даставілі ў адзін з аддзелаў міліцыі, зараз праваахоўнікі высьвятляюць асобы затрыманых і сьледчыя вызначаюцца з кваліфікацыяй дзеяньняў дастаўленых грамадзянаў, адзначаюць у МУС.
Сутыкненьні паміж прысутнымі і праваахоўнікамі ў цэнтры Кіева на вуліцы Грушэўскага не сьціхаюць ужо 6 гадзінаў. Яны пачаліся пасьля таго, як радыкальна настроеныя мітынгоўцы вырашылі прарвацца праз кардон міліцыі ў Вярхоўную Раду.
У Кіеве больш чым месяц абмежаваны доступ грамадзянаў ва ўрадавы квартал. У прыватнасьці, перакрытая грузавікамі і аўтобусамі вуліца Грушэўскага і вуліца Інстытуцкая.
Граната на вуліцы Грушэўскага параніла двух журналістаў
Сьвятла-шумавая граната, якая разарвалася паблізу журналістаў каля стадыёну «Дынама» ў Кіеве, параніла прынамсі двух супрацоўнікаў мэдыяў.
Адна журналістка атрымала траўму твару з прычыны трапленьня аскепку, у другога журналіста, зь якім працуюць мэдыкі, верагодна, кантузія, інфармуе «Інтэрфакс-Украіна».
Сутыкненьні паміж мітынгоўцамі і праваахоўнікамі ў цэнтры Кіева на вуліцы Грушэўскага не сьціхаюць ужо больш за шэсьць гадзінаў. Яны пачаліся пасьля таго, як радыкальна настроеныя мітынгоўцы вырашылі прарвацца праз кардон міліцыі ў Вярхоўную Раду.
У Кіеве на працягу больш чым месяца абмежаваны доступ грамадзянаў ва ўрадавы квартал. У прыватнасьці, перакрытая грузавікамі і аўтобусамі вуліца Грушэўскага і вуліца Інстытуцкая.
Януковіч прапануе круглы стол
Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч прапануе правесьці ў панядзелак, 20 студзеня, новы агульнанацыянальны круглы стол.
Аб атрыманым званку гэтага зьместу са сцэны Эўрамайдану паведаміў лідэр парлямэнцкай фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк.
Яцанюк папрасіў аб згодзе Майдану на такі крок.
Раней іншы апазыцыйны лідэр Віталь Клічко з групай народных дэпутатаў паехаў у Межыгор’е, каб сустрэцца зь Віктарам Януковічам.
Перад гэтым Клічко запісаў свой відэазварот. У ім ён заклікае Януковіча не пасылаць праваахоўнікаў супраць народа і пайсьці на датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары.
Падзеі дня:
- Януковіч запрасіў апазыцыю на «круглы стол»
- У Кіеве граната параніла двух журналістаў. У аднаго зь іх — кантузія
- Міліцыя затрымала найбольш актыўных удзельнікаў закалотаў у Кіеве
- «Беркут» гатовы перайсьці да наступу
- Клічко паехаў да Януковіча нагадаць пра долю Кадафі
- Кіеў: «Беркут» рыхтуецца атакаваць, працуюць вадамёты
- Маладзёны, якія штурмавалі міліцыю, выйшлі з натоўпу
- Падчас сутычак у Кіеве невядомыя падпалілі аўтобус міліцыі
- Клічка аблілі з вогнегасьніка і крычалі, што ён здраднік (відэа)
- Клічко спрабуе спыніць сутычку зь міліцыяй
- Закалоты ў Кіеве. Сутычкі паміж міліцыяй і ўдзельнікамі Эўрамайдану
- У Кіеве пачаліся сутычкі Эўрамайдану зь міліцыяй
- Эўрамайдан абвясьціў пра альтэрнатыўныя прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары
- Першае веча на Майдане пасьля прыняцьця рэпрэсіўных законаў
Янукович умудрился одновременно позвать оппозицию на круглый стол и послать в Киев 25 автобусов Беркута. Может, это пригласительный Беркут.
— Коржик (@kulybyshev) January 19, 2014
Клічко: Януковіч паабяцаў, што заўтра будзе створаная камісія па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу
Прэзыдэнт паабяцаў у панядзелак раніцай стварыць камісію з прадстаўнікоў Адміністрацыі Прэзыдэнта, Кабінэту міністраў і прадстаўнікоў апазыцыі, якая зоймецца вырашэньнем крызіснай сытуацыі ў краіне. Пра гэта сказаў Віталь Клічко пасьля сустрэчы зь Януковічам у Межыгор’і, піша сайт партыі УДАР.
«Мы з дэпутатамі прыехалі ў Межыгор’е і паўгадзіны чакалі ля кардону ўнутраных войскаў, якія нас не прапускалі. Затым пусьцілі толькі мяне. Я паўтарыў патрабаваньні людзей, якія два месяцы пратэстуюць на Майдане. І што трэба неадкладна вырашыць палітычны крызіс», — падкрэсьліў Клічко.
Хлопцу міліцэйскай гранатай адарвала руку
Колонна «Беркута» разнесла в пух и прах машину активиста «Автомайдана»,который пытался преградить ей путь #євромайдан pic.twitter.com/yyk62VX9c2
— РБ головного мозга (@belamova) January 19, 2014
На гэты момант спалена 4 аўтобусы і 2 аўтамабілі “Беркуту” #євромайдан #евромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) January 19, 2014
Пратэстоўцы ў Кіеве паланілі «беркутаўца» з крыкамі «Забойца!»
У адной з сутычак пратэстоўцы захапілі спэцназаўца-«беркутаўца» і пацягнулі яго ў бок Майдану з крыкамі «забойца». Аднак, як адзначыў «Правы сэктар» на сваёй старонцы ў Facebook, «беркутаўца» адпусьцілі.
Аўтамайдан аб'явіў Клічка лідэрам супраціву
Актывісты Аўтамайдану вызначыліся зь лідэрам супраціву, якога сёньня патрабавалі назваць са сцэны Майдану падчас Народнага веча супраць дыктатуры. Гэтым лідэрам зьяўляецца Віталь Клічко, паведаміў на сваёй старонцы на Фэйсбук і старонцы Аўтамайдану актывіст Зьміцер Булатаў.
«У самы цяжкі і небясьпечны час для народа Ўкраіны толькі адзін лідэр быў зь людзьмі на першай лініі фронту! Гэта Віталь Клічко! Сапраўдныя дзеяньні ў неабходны момант каштуюць значна больш, чым размовы, пляны і стратэгіі. Аўтамайдан вызначыўся з адзіным лідэрам супраціву і гатовы падтрымліваць яго ў барацьбе з беззаконьнем, што пранізала ўсе галіны ўлады, у барацьбе за ўсталяваньне праўнай Дзяржавы зь людзкімі каштоўнасьцямі. Ад сёньняшняга дня для нас Віталь Клічко — лідэр супраціву», — гаворыцца ў паведамленьні.
Раней лідэры Аўтамайдану выступілі супраць нематываванага ўжываньня сілы і кровапраліцьця, камэнтуючы заклікі яшчэ аднаго аўтамайданаўца Сяргея Кобы пікетаваць будынак Вярхоўнай Рады з патрабаваньнем да дэпутатаў адмяніць прынятыя 16 студзеня законы.