Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус хоча мільён за тое, каб размаўляць па-беларуску. ВІДЭА


Belarus — Mova Nanova street survey
Belarus — Mova Nanova street survey

Курсы «Мова Нанова» зрабілі жартаўлівую апытанку на тэму «Колькі трэба даплочваць, каб вы размаўлялі па-беларуску». Гэта пыталі ў менчукоў, спасылаючыся на пастанову аб даплаце, якую нібыта рыхтуе Савет міністраў.

Так, адзін зь менчукоў сказаў, што хацеў бы мільён рублёў, але не ўдакладніў, дэнамінаваных ці не. У роліку ясрод іншых зьняўся беларускі сьпявак Аляксандар Ціхановіч.

Раней «Мова Нанова» жартавалі зь менчукоў з дапамогай Андруся Такіданга, які прыкінуўся іншаземцам і прасіў дапамагчы перакласьці ліст зь беларускай мовы, а таксама выдалі «рэкляму» беларускай мовы зь дзяўчынамі на аўтамыйні , які выклікаў неадназначную рэакцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG