Каля Чарнобыльскай АЭС, на месцы, заражаным радыяцыяй, будуюць сонечную электрастанцыю. Будоўля амаль завершаная.
Сонечная будучыня Чарнобылю

1
На заднім пляне — ядзерны рэактар, які выбухнуў у 1986 годзе падчас найгоршай катастрофы ў гісторыі атамнай энэргетыкі.

2
Украінска-нямецкая кампанія, якая займаецца праектам, паведаміла агенцтву AFP, што электраэнэргіі ад сонечнай станцыі хопіць на «вялікую вёску» ці прыблізна на 2000 кватэраў.

3

4
Закінуты горад Прыпяць непадалёк ад Чарнобылю.

5
Сонечная электрастанцыя ў заражаным радыяцыяй Брагінскім раёне Беларусі. Гэта станцыя працуе ад жніўня 2016 году.

6
Паколькі існуе жорсткая забарона сьвідраваць радыяцыйную глебу, сонечныя панэлі ўсталявалі на бэтонныя блокі

7
Акрамя таннай зямлі, другая перавага гэтага месца ў тым, што захавалася інфраструктура, пра якой электрычнасьць ішла з АЭС у навакольныя гарады.

8
Прадстаўнік украінскага ўраду паведаміў AFP, што Кіеў атрымаў каля 60 прапановаў ад замежных кампаній, якія хочуць разьвіваць сонечную энэргетыку ў чарнобыльскай зоне высяленьня.