Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чарнобыльскі шлях» прайшоў пад споклічамі «Спыніць палітычны Чарнобыль» і «Не АЭС у Беларусі»

Удзел у акцыі ўзялі да тысячы чалавек.

15:51 26.4.2015

Каля Чарнобыльскай капліцы адзін з арганізатараў акцыі, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч прапанаваў удзельнікам прагаласаваць за рэзалюцыю, якую раздавалі падчас шэсьця.

У рэзалюцыі — чатыры пункты: спыніць будоўлю АЭС у Астраўцы, раскрыць інфармацыю пра наступствы Чарнобыля ў Беларусі і спыніць асваеньне забруджаных тэрыторыяў, вывесьці зь Беларусі расейскія ўдарныя самалёты і правесьці дэмакратычныя рэформы ў Беларусі.

Людзі ставяць каля памятнага знаку ў гонар ахвяраў Чарнобыля запаленыя зьнічкі і ўскладаюць кветкі.

Каля храма Іконы Божай Маці «Адшуканьне згінулых» — канцавога пункту маршруту шэсьця
Каля храма Іконы Божай Маці «Адшуканьне згінулых» — канцавога пункту маршруту шэсьця

Арганізатары Чарнобыльскага шляху: «Сумна, што на акцыю прыйшло ня так багата людзей»

На завяршэньне Чарнобыльскага шляху, які праходзіць у Менску, плянуецца прыняць адмысловую рэзалюцыю.
16:12 26.4.2015

Поўнае відэа з акцыі:

16:14 26.4.2015

Акцыя завершаная. Дасылайце вашыя фотаздымкі нам на пошту radiosvaboda@gmail.com альбо ў сацыяльныя сеткі з хаштэгам #26krasavika

16:36 26.4.2015

Затрыманы ўдзельнік Чарнобыльскага шляху, які прыйшоў з украінскім сьцягам

Затрыманы таксама Віктар Шапуцька.
16:55 26.4.2015
Фота Наша Ніва
Фота Наша Ніва

Малады фронт «абнуліў» апазыцыю: Гэта не дэмарш — гэта канстатацыя факту

На плякаце маладафронтаўцаў падчас Чарнобыльскага шляху былі паказаныя эмблемы партыяў — «Вашая гульня скончана» і па-ангельску — «Game over» і «Shift + delete».
18:02 26.4.2015

«Чарнобыльскі шлях — 2015». Выніковы фотарэпартаж

18:40 26.4.2015

ВІДЭА: Як затрымлівалі ўдзельніка акцыі з украінскім сьцягам

nn.by

18:40 26.4.2015

«Праверылі, я ўкраінец ці не, і адпусьцілі», — Шапуцька

Удзельніка Чарнобыльскага шэсьця Віктара Шапуцьку адпусьцілі з Савецкага РАУС Менску. Яго затрымалі напрыканцы акцыі.
18:41 26.4.2015

Прадстаўнік Менгарвыканкаму выказаў пагрозу ўсім удзельнікам акцыі, — Рымашэўскі

Назіральнікі зафіксавалі на відэа канфлікт аднаго з арганізатараў — Віталя Рымашэўскага — з кіраўніком аддзелу грамадзка-масавай работы Менгарвыканкаму Юрыем Уральскім.
19:12 26.4.2015

Дзьмітры, адзін з удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», прыйшоў на шэсьце з плякатам «А можа, так і трэба», да якога была прымацаваная вяроўка зь пятлёй на Дзьмітравай шыі.

Плякат зь пятлёй на шыі — «А можа, так і трэба?»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:19 0:00
Наўпроставы лінк
19:27 26.4.2015

Украінка на Чарнобыльскім шляху: «Беларусы яшчэ сьпяць»

Украінка на Чарнобыльскім шляху: Беларусы яшчэ сьпяць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:34 0:00
Наўпроставы лінк

XS
SM
MD
LG