Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму ўлады хаваюць дэвальвацыю ад насельніцтва?


Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом «Экспэртызы Свабоды» палітычны аглядальнік інтэрнэт-парталу tut.by Арцём Шрайбман і дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:13:29 0:00
Наўпроставы лінк

Гэтае страшнае слова «дэвальвацыя»

Валер Карбалевіч: «Улады замоўчваюць сам факт дэвальвацыі. Афіцыйныя асобы і дзяржаўныя мэдыі імкнуцца не ўжываць слова „дэвальвацыя“. Улады хочуць схаваць ад грамадзтва эканамічныя праблемы?»

Арцём Шрайбман
Арцём Шрайбман

Арцём Шрайбман: «Гэта цяжка схаваць. За дзень да абвалу на беларускім валютным рынку Лукашэнка абяцаў, што ня будзе дэвальвацыі. І прызнаць цяпер, што ў Беларусі адбылася, як пішуць у сацыяльных сетках, „элегантная дэвальвацыя“, — гэта было б стратай твару».

Яўген Прэйгерман
Яўген Прэйгерман

Яўген Прэйгерман: «У пэўнай ступені гэта нават рацыянальныя паводзіны. Слова „дэвальвацыя“ ў беларускім палітычным вакабуляры — самае страшнае. Усе сродкі скіраваныя на прадухіленьне панікі на валютным рынку».

Ці адчувае народ крызіс?

Карбалевіч: «Ці адчувае большасьць грамадзтва, што краіна ў эканамічным крызісе? І ці можна з дапамогай тэлевізіі схаваць гэты факт?»

Шрайбман: «Большасьць разумее, што справы ідуць ня так, як трэба. Паводле апытаньня НІСЭПД, нават напярэдадні валютнага абвалу ў сьнежні ўзрос эканамічны пэсымізм. Але большасьць пакуль не адчула крызіс на сваіх кішэнях. Бо дзейнічае забарона на падвышэньне цэнаў».

Прэйгерман: «Галоўныя пытаньні ў іншым. Ці кантралюе ўрад эканамічныя працэсы? Дзе крыніцы нашых эканамічных праблемаў? Дзяржаўныя мэдыі імкнуцца давесьці, што ўлады ўсё кантралююць і што крызіс прыйшоў з Расеі. Насельніцтва адчуе крызіс, калі пачнецца сьпіраль дэвальвацыі і інфляцыі».

Ці слушная тактыка маўчаньня?

Карбалевіч: «Улады паўтараюць тактыку 2011 году: хаваць галаву ў пясок. Дарэчы, тады рэйтынг Лукашэнкі абваліўся да 20%. Дык ці слушная такая тактыка?»

Шрайбман: «Што тычыцца непасрэднай рэакцыі на валютны крызіс, то была абрана амаль найлепшая тактыка. Захады былі хуткія і рашучыя, і яны спынілі паніку.

Я б не перабольшваў значэньне падзеньня рэйтынгу Лукашэнкі. І ў 2011 годзе гэта не прывяло да значных палітычных наступстваў. І цяпер я не прадбачу гэтага. Бо рэпрэсіі могуць зайсьці далёка. І мяжа цярпеньня беларусаў вялікая. Думаю, падзеньне даверу да ўлады і рэйтынгу Лукашэнкі гэтым разам будзе не такое катастрафічнае, як у 2011 годзе, бо яшчэ не сышоў украінскі фактар».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG