Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Менску малююць вялікі партрэт Быкава на трансфарматарнай будцы


19 чэрвеня споўніцца 90 гадоў з дня нараджэньня клясыка беларускай літаратуры Васіля Быкава. Да гэтай даты ў Менску зьявіцца вялікі партрэт пісьменьніка на трансфарматарнай падстанцыі ў адным з двароў каля плошчы Перамогі і яшчэ некалькі арт-аб’ектаў ад групы вулічных мастакоў.

Уначы вулічныя мастакі з стрыт-арт супольнасьці Signal зрабілі накіды будучай працы і апублікавалі першыя фотаздымкі.

Праект цалкам добраахвотны, таму арганізатары просяць дапамагчы ў рэалізацыі акцыі матэрыяльнымі і тэхнічнымі рэсурсамі, пра што падрабязьней пішуць на старонцы мерапрыемства ў фэйсбуку.
Быкава малююць уначы
Быкава малююць уначы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG