«Як вы ставіцеся да Амэрыкі?» — запытала карэспандэнтка Свабоды наведнікаў першага рэстарану амэрыканскай сеткі Burger King, які зьявіўся ў мікрараёне Каменная Горка ў Менску.
Burger King — другая ў сьвеце па велічыні сетка рэстаранаў хуткага харчаваньня, якая спэцыялізуецца на гамбургерах. Існуе з 1954 году, на сёньняшні дзень налічвае больш за 13 тысяч рэстаранаў па ўсім сьвеце. Штодня іх наведвае больш за 11 мільёнаў чалавек.