Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БТ: Знайшлі зьвесткі пра 16 агентаў «шпіёнскай сеткі» затрыманага ўкраінца Шаройкі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У час ператрусу ў кватэры затрыманага ў Беларусі ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі былі знойдзеныя псэўданімы 16 чальцоў «агентурнай сеткі», сьцьвярджаецца ў перадачы «Галоўны эфір» на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1».

Паўло Шаройка быў затрыманы ў Менску 25 кастрычніка. Журналіста «Ўкраінскага Радыё» КДБ назвала «стваральніккам агентурнай сеткі» ў Беларусі, завялі крымінальную справу за шпіянаж (арт. 358 КК РБ) і ўзялі пад варту ў адзіночную камэру СІЗА КДБ. За шпіянаж пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўленьня волі. КДБ сьцьвярджае, што Шаройка нібыта прызнаў віну. Мінабароны Ўкраіны і «Ўкраінскае радыё» сьцьвярджаюць, што зьвесткі «не адпавядаюць рэчаіснасьці».

Раней паведамлялася пра затрыманьне толькі аднаго беларуса, які «ажыцьцяўляў шпіёнскую дзейнасьць у інтарэсах Украіны» – ён нібыта таксама прызнаў віну, яму за «дзяржаўную здраду» (арт. 356 КК РБ) пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Абвінавачаных у шпіянажы ўкраінца і беларуса могуць абмяняць, — былы намесьнік старшыні СБУ

Было даручана даведацца пра парадак увозу ў Беларусь электронікі, пра пакрыцьцё мабільных апэратараў на мяжы, пра радыёаматараў і разьмеркаваньне радыёчастотаў.
«Беларусь-1» пра «заданьне Шаройкі»

Паводле БТ, Шаройку і высланаму зь Беларусі супрацоўніку амбасады Ўкраіны Ігару Скварцову «было даручана даць зьвесткі аб асаблівасьцях мытнага рэжыму ў частцы ўвозу ў дзяржаву тэхнічных сродкаў электрасувязі і электронна-вылічальнай тэхнікі, наяўнасьці ў памежных раёнах з Украінай пакрыцьця айчынных апэратараў мабільнай сувязі, разьмеркаваньня радыёчастотнага рэсурсу, стану радыёаматарства сярод мясцовага насельніцтва».

Копіі выведных данясеньняў, як сьцьвярджае БТ, былі знойдзеныя на SD-картках старога фармату, што выкарыстоўваюцца пераважна ў фотаздымачах.

Таксама, сьцьвярджае БТ, яны мусілі вывучаць Савет міністраў, МЗС Беларусі, расейскую амбасаду і расейскія вайсковыя аб’екты, «заводзіць і разьвіваць знаёмствы, пачынаць або працягваць атрыманьне зьвестак зь іх».

БТ заяўляе, што «на думку беларускіх контарвыведнікаў», у «шпіянажы» маглі выкарыстоўваць людзей таемна – так, каб «агент» не здагадваўся, каму і навошта перадае зьвесткі.

Пацьверджаньняў гэтым заявам ад КДБ на момант публікацыі не было.

«Радыеактыўны попел» на БТ. Разбор у 8 пунктах

У сакавіку на тэлеканале «Беларусь-1» выходзіў прапагандысцкі фільм «Званок сябру» супраць пратэстаў «недармаедаў», у якім паведамлялася нібыта пра прадухіленьне тэракту анархістаў і анансаваліся магчымыя тэракты на наступных «маршах недармаедаў». Але пра разьвіцьцё справаў пра тэракты не паведамлялася.

Прапагандысцкі фільм БТ аб справе «Белага легіёну»

У красавіку на тым жа канале выйшаў прапагандысцкі фільм «Белы легіён чорных душ» пра «справу патрыётаў», у якім распавядалася пра пагрозы замаху на спакой у Беларусі з боку «экстрэмістаў»: з тэрыторыі Польшчы, Украіны і Расеі, пра знойдзеную ў фігурантаў справы зброю, пра плянаваньне тэрактаў у Маскве. Але летам справа фактычна развалілася, хоць дагэтуль нібыта ня спыненая.

Арышт Шаройкі – шпіёнаманія, посьпех контрвыведкі ці палітычны разьлік?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:34:26 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG