Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалок прасьпяваў «Гісторыю майго жыцьця» — песьню Беларусі на «Эўравізіі». Відэа


Лідэр гурту Brutto і праекту «Ляпіс-98» выканаў песьню «Гісторыя майго жыцьця», зь якой гурт NaviBand прадставіць Беларусь на конкурсе «Эўравізія».

«Сябры, падтрымаем NaviBand! Беларусь, наперад!» — крычыць Міхалок у канцы відэа.

Прадстаўнікі Беларусі выступяць у другім паўфінале «Эўравізіі» 11 траўня. Naviband выступаюць пад нумарам 14. Паводле букмэкераў, стаўкі робяцца на тое, што беларускі гурт пройдзе ў фінал, што пройдзе 13 траўня ў Кіеве. «Гісторыя майго жыцьця» — першая на «Эўравізіі» песьня на беларускай мове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG