Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзень дэнамінацыі супрацоўнікі «Беларусбанку» выйдуць на працу ў вышыванках


У «Беларусбанку» 1 ліпеня ладзіцца «Пятніца ў беларускім арнамэнце». Якраз у гэты дзень у краіне пачынаецца дэнамінацыя.

Работнікам банку прапануецца прыйсьці на працу ў вопратцы з выкарыстаньнем элемэнтаў беларускай нацыянальнай вышыўкі (вышыванкі).

Паведамляецца, што 29 чэрвеня для работнікаў банку будзе арганізаваны выязны гандаль тэкстыльнай прадукцыі з нацыянальным арнамэнтам. Гэта дапаможа падрыхтавацца да «Пятніцы ў беларускім арнамэнце».

Афіша «Пятніцы ў беларускім арнамэнце» вісіць у галоўным офісе «Беларусбанку».

Прэс-сакратарка «Беларусбанку» Ларыса Грынько патлумачыла карэспандэнту Свабоды, што гэта імпрэза прымеркавана да Дня незалежнасьці, які афіцыйна адзначаецца 3 ліпеня. Ці ўсе выйдуць на працу ў вышыванках?

«Як захочуць, так і прыйдуць. Так, такі заклік ёсьць прыйсьці ў вышыванках, але хто хоча, няхай ідзе. Гэта будзе працоўны, ды такі складаны дзень дэнамінацыі. Але, натуральна, гэта зьвязана з днём незалежнасьці. Гэтым займаецца аддзел ідэалёгіі», — сказала Ларыса Грынько.

Ці прыйдзе Ларыса Грынько ў вышыванцы 1 ліпеня?

«Я калі-нікалі хаджу ў вышыванцы. У мяне вышыванка канца мінулага стагодзьдзя. У мяне вышыванка была, калі я яшчэ працавала на БТ. Для мяне гэта не навіна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG