Удзень 20 сьнежня пяцёра актывістаў зладзілі пікет пад адміністрацыяй Лукашэнкі, на якім патрабавалі «выключыць НТВ, уключыць „Белсат”».
Пратэстуючы супраць магчымага закрыцьця тэлеканалу «Белсат», актывісты крычалі: «Безь „Белсата» будзе вата». Праз гадзіну па пачатку пікету некалькіх актывістаў запрасілі на прыём у адміністрацыю. Як распавёў адзін зь пікетоўцаў, сустаршыня БХД Павал Севярынец, удзельнікі акцыі напісалі заяву пра тое, каб «Белсат» «працаваў і каб фінансаваўся зь беларускага бюджэту».
Акцыя прайшла без затрыманьняў, удзельнікаў фільмавалі людзі ў цывільным, міліцыянты складалі пратаколы на ўдзельнікаў.
Тым часам у інтэрнэце вядзецца збор подпісаў у падтрымку «Белсату».