Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыя выступае за зьняцьцё санкцыяў

абноўлена

Наўпроставы лінк

Пра што гаварылі Макей і аўстрыйскія дыпляматы? Самае цікавае з адкрыцьця амбасады Аўстрыі ў Менску. ВІДЭА

Пра гэта заявіў сёньня, выступаючы на адкрыцьці амбасады Аўстрыі ў Беларусі, генэральны сакратар Фэдэральнага міністэрства па пытаньнях Эўропы, інтэграцыі і замежных спраў Міхаэль Лінхарт.

Ён сказаў: «Аўстрыя выступае за адмену санкцыяў. Я спадзяюся, што ў панядзелак, калі міністры замежных спраў Эўразьвязу і Беларусі будуць абмяркоўваць гэтае пытаньне, будзе зроблены рух менавіта ў гэты бок. Мы працуем у дадзеным пытаньні ва ўнісон зь Беларусьсю».

Генэральны сакратар аўстрыйскага міністэрства сказаў, што за апошні час Беларусь зрабіла багата крокаў і падала Захаду нямала пазытыўных сыгналаў. Гэтым і абгрунтоўваецца пазыцыя Аўстрыі наконт санкцыяў.

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей, які таксама прысутнічаў на адкрыцьці амбасады, прасіў перадаць падзяку свайму аўстрыйскаму калегу «за такое мужнае рашэньне». «У Вене, — сказаў Макей, — разумеюць, што Беларусь зьяўляецца гарантам стабільнасьці ў Эўропе, і адкрыцьцё амбасады адкрывае новыя пэрспэктывы для супрацоўніцтва Беларусі з Аўстрыяй».

Уладзімер Макей падкрэсьліў, што дыялёг — не аднамомантавы працэс. «Гэта працяглы шлях, і мы бачым сваю задачу ў тым, каб абмяркоўваць рашэньні, знаходзіць кампрамісы. Толькі праз кампрамісы можна знайсьці рашэньні складаных праблемаў».

На пытаньне журналістаў, ці азначае падтрымка Аўстрыяй зьняцьця санкцыяў з Лукашэнкі, што ў Вене забыліся на карупцыйны скандал 2002 году, калі кіраўнік Беларусі, будучы неўязным на тэрыторыю Эўразьвязу, праводзіў свой адпачынак у аўстрыйскіх Альпах за кошт аўстрыйскага Алімпійскага камітэту, Міхаэль Лінхарт адказаў:

«Ведаеце, я ня думаю, што ў цяперашняй сытуацыі трэба глядзець назад. Глядзець трэба ўперад».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG