Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турыстаў бязь візы заплянавалі пускаць у Горадню зь цягнікоў і самалётаў


«Бязьвізавую» зону Горадні ў 2018 годзе маюць пашырыць на чыгуначны вакзал і мясцовы аэрапорт, распавёў БелаПАН старшыня гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Краўцоў.

На сёньня турысты з 80 краінаў сьвету могуць трапіць у Беларусь бязь візы праз нацыянальны аэрапорт «Менск» (5 «бязьвізавых» дзён даецца на ўсю Беларусь), а таксама праз аўтамабільныя пункты пропуску «Брузгі» і «Прывалкі» пад Горадняй, а таксама сэзонныя пункты пропуску (тыя ж 5 дзён, але толькі на бязьвізавую зону «Парк Аўгустоўскі канал»). На гарадзенскіх пунктах пропуску прапускаюць таксама пешаходаў і раварыстаў.

Цяпер Аблвыканкам рыхтуе пакет дакумэнтаў для падачы ва ўрад і чакае, што зьмены візавага рэжыму будуць прынятыя да пачатку наступнага турыстычнага сэзону. Умовы для такіх зьменаў, мяркуе Краўцоў, ёсьць: напрыклад, пастаянна ходзіць цягнік Горадня-Кракаў, а мясцовы аэрапорт можа прывабіць авіякампаніі-лоўкосты.

Міністар спорту і турызму Аляксандр Шамко ў канцы ліпеня казаў, што ва ўказ аб бязьвізавым рэжыме «хутка прыйдзе час уносіць зьмены кіраўніку дзяржавы». Генэральны сакратар Усясьветнай арганізацыі турызму пры ААН Талеб Рафаі раіў беларускім уладам падоўжыць бязьвізавы рэжым і зрабіць электронныя візы. Тым часам колькасьць расейскіх турыстаў у Беларусі, якім можна быць у Беларусі бязь візы тры месяцы, скарацілася на 15%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG