Паводле віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, з вартых даверу крыніц яму стала вядома, што да сьцяга было прымацавана віншаваньне наступнага зьместу: “Віншую зь Днём Сьвятога Валянціна. Беларусь — мая галоўная любоў! Мірон”.
Год таму легендарны Мірон таксама віншаваў ўсіх беларусаў з днём закаханых, вывесіўшы сьцяг з цыдулкай, дзе былі напісаны ўсяго два словы: “Люблю Беларусь!”