Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць онлайн- канфэрэнцыі – Сяргей Луканін


Сёньня адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь юрыстам царквы “Новае жыцьцё” Сяргеем Луканіным.


Сяргей Луканін нарадзіўся ў 1970 годзе ў Менску, служыў у войску, скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Заснаваў і ўзначальваю юрыдычую фірму, працаваў ў Менскай абласной калегіі адвакатаў. “Тры гады таму я прыйшоў да Бога, – сказаў Сяргей Луканін у інтэрвію “Свабодзе”, – і зразумеў, што ўсе свае сілы і вопыт павінен накіраваць на абарону правоў вернікаў”.

Днямі пастары больш чым сарака беларускіх цэркваў, што ўваходзяць у Аб’яднаньне абшчын хрысьціянаў поўнага Эвангельля, накіравалі зварот Аляксандру Лукашэнку, у якім выказалі занепакоенасьць ціскам на пратэстанцкія цэрквы.

У 2006 годзе вернікі царквы “Новае жыцьцё” трымалі галадоўку, патрабуючы вярнуць ім зямельны надзел і спыніць перадачу будынку царквы на карысьць уладаў. Цяпер чыноўнікі ізноў патрабуюць ад вернікаў вярнуць будынак, а пастару Вячаславу Ганчарэнку пракуратура пагражае крымінальным перасьледам.

Чытаць адказы Сяргея Луканіна на пытаньні наведнікаў сайту можна тут.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG