Зьміцер хацеў выехаць у Літву, каб аднавіцца на вучобе ў Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце, дзе ён навучаўся да таго, як быў асуджаны.
Памежнікі зьнялі яго з турыстычнага аўтобуса і паведамілі, што ён уваходзіць у сьпіс грамадзянаў, якім забаронена пакідаць Беларусь. Яны параілі яму зьвярнуцца ў суд Кастрычніцкага раёна Менску, каб даведацца, на які тэрмін ён застанецца невыязным.