“Гэта амаральнае рашэньне, прынятае без шырокага абмеркаваньня грамадзтвам”, — цытуе словы Аляксандра Казуліна ягоны былы адвакат Ігар Рынкевіч.
Паводле Ігара Рынкевіча, Аляксандар Казулін найперш занепакоены пагрозай здароўю беларусаў. “Заклікаю кіраўнікоў краіны падумаць і пра здароўе сваіх нашчадкаў, бо стронцый сваяцкіх сувязяў ня ўлічвае”, — перадае словы Аляксандра Казуліна ягоны абаронца. Таксама былы кандыдат на прэзыдэнта занепакоены эканамічнай кабалой, у якую патрапіць Беларусь, калі возьме яшчэ некалькі мільярдаў даляраў у крэдыт для пабудовы АЭС.
Пазыцыю Аляксандра Лукашэнкі адносна будаўніцтва АЭС Аляксандар Казулін камэнтуе гэтак: “Ён імкнецца атрымаць моцны палітычны інструмэнт узьдзеяньня на сытуацыю ў сьвеце”.
Аляксандар Казулін зноў заклікаў “вырашаць праблему энэргазабесьпячэньня праз удзел разам зь Літвой, Латвіяй і Польшчай у праекце будаўніцтва пад міжнародным кантролем новай Ігналінскай АЭС”, — кажа Ігар Рынкевіч.