Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: дачыненьні Масквы і Менску актывізаваліся


Аляксандар Лукашэнка сёньня прыняў міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова. Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства прыляцеў увечары 29 студзеня ў Менск з рабочым візытам.


На сустрэчы расейскі міністар заявіў: “Канец 2007 – пачатак 2008 гадоў стаў часам інтэнсыфікацыі палітычных кантактаў паміж дзьвюма краінамі”. Сяргей Лаўроў таксама дадаў, што "Расейскае кіраўніцтва задаволенае вынікамі нашага супрацоўніцтва”.

Раніцай 30 студзеня адбудзецца супольнае паседжаньне калегіяў МЗС дзьвюх краінаў. На ім мяркуецца прыняць супольную праграму дзеяньняў двух міністэрстваў на 2008-2009 гады. Гэты дакумэнт будзе каардынаваць дзейнасьць дзьвюх краінаў на міжнароднай арэне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG