“Амбасада ЗША ў Беларусі вітае вызваленьне палітзьняволеных Мікалая Аўтуховіча і Зьмітра Дашкевіча. Спадзяёмся, што гэты працэс будзе мець працяг. І пакуль ня вызваляць усіх палітзьняволеных, пазыцыя ЗША ня зьменіцца. Павінны вызваліць усіх палітзьняволеных”.
Паводле спадара Мура, пакуль Артур Фінькевіч, Аляксандар Казулін, Андрэй Клімаў і Юрый Лявонаў застаюцца ў турме, пазыцыя ЗША адносна санкцыяў застанецца нязьменнаю.