Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалая Аўтуховіча выпусьцілі з турмы


Яму зьмякчылі пакараньне: зьняволеньне замянілі на папраўчыя работы па месцы жыхарства. Сёньня ў другой палове дня яго выпусьцілі з калёніі №1 у Менску.


Ён сказаў нам па тэлефоне, што нечакана ўчора ўвечары яго выклікалі і далі падпісаць нейкія паперы. А сёньня ў калёнію прыехалі судзьдзя ды пракурор. Яны вызначылі, што вязень ня мае парушэньняў і варты таго, каб пакараньне яго зьмякчыць. “Я быў у шоку”, – прызнаўся нам сам Мікалай Аўтуховіч.

У турму прыяжджалі з Ваўкавыску сваякі да аднаго зь вязьняў, і спадар Аўтуховіч папрасіў іх пачакаць, яны ўзялі яго з сабой. Калі мы размаўлялі па тэлефоне, іхняя машына збочыла зь Берасьцейскай шашы, і яе спыніла за перавышэньне хуткасьці дарожная міліцыя, паведаміў Мікалай Аўтуховіч.

Увечары Мікалай Аўтуховіч трапіў дахаты, сустрэўся зь сям’ёю, зь сябрамі, пасьля чаго пайшоў у лазьню.

Мікалай Аўтуховіч быў зьняволены 7 ліпеня 2006 г. на тры гады і шэсьць месяцаў з канфіскацыяй маёмасьці за ухіленьне ад выплаты падаткаў са стратамі для бюджэту ў асабліва буйным памеры (артыкул 243, частка ІІ Крымінальнага кодэксу) і за ажыцьцяўленьне прадпрымальніцкай дзейнасьці без рэгістрацыі, без атрыманьня ліцэнзіі (артыкул 233, частка ІІ). Тэрмін зьняволеньня яму адлічваўся ад 15 кастрычніка 2005 г., калі яго пасадзілі ў сьледчы ізалятар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG