15:35 Андрэя Прэсьняка Маскоўскі суд пакараў арыштам на 10 сутак.
14:21 Аляксея Бондара арыштавалі на 5 сутак, паводле пастановы Цэнтральнага суду.
14:20 Ліля Субач пакараная ў Цэнтральным судзе на 1 мільён 50 тысячаў рублёў.
14:05 Андрэй Шарэнда зь Берасьця пакапаны Цэнтральным судом Менску на 50 базавых велічыняў, на 1 мільён 750 тысячаў рублёў.
13:50 Колішняга прадпрымальнікам Міхаіла Субача аштрафавалі на 40 базавых велічыняў – паўтары мільёны рублёў. Яго судзілі за удзел у санкцыянаваных акцыях 10 і 21 студзеня.
13:20 Віктара Кукрыша, Артура Піцько, Сяргея Шаўцова суд Маскоўскага раёну арыштаваў на 15 сутак кожнага.
13:13 Андрэй і Тамара Саўчукі атрымалі штрафы на 15 базавых велічыняў. Прадпрымальнік Віктар Бугаёў аштрафаваны на 800 тысячаў рублёў.
12:40 Аліна Гладкая пакараная штрафам 30 базавых велічыняў.
12:33 Валянцін Сакалоўскі, сябра незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва”, аштрафаваны судом Маскоўскага раёну на 700 тысячаў рублёў. Аднак пасьля суду яго ня вызвалілі. Міліцыянты павезьлі Сакалоўскага назад у пастарунак.
12:30 Затрыманага ўдзельніка акцыі Андруся Кіма прывезьлі ў суд Цэнтральнага раёну. Ягоная маці паведаміла, што суду над Андрэем не было. Празь нейкі час хлопца зьвезьлі невядома куды.
12:20 Канстанцін Белагура пакараны штрафам 750 тысячаў рублёў.
12:15 Юры Бакур аштрафаваны Цэнтральнага судом на паўтара мільёна рублёў.
12:00 Суд Цэнтральнага раёну аштрафаваў Алеся Круткіна на 30 базавых велічыняў - гэта 1 мільён 50 тысячаў рублёў.
11:45 Суд Цэнтральнага раёну аштрафаваў Мікалая Дземідзенку і Аляксандра Любянчука на 20 базавых велічыняў (750 тысячаў рублёў) кожнага. Абодвух зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
10:30 У суд Маскоўскага раёну Менску прывезьлі шасьцёх затрыманых удзельнікаў акцыі пратэсту 21 студзеня. Сярод затрыманых: Аліна Гладкая, Міхаіл Субач, Дар'я Ракушка ды іншыя. Міліцыянты панесьлі пратаколы да старшыні суду. Старшыня павінен разьмеркаваць справы па судзьдзях.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 21 студзеня затрымана болей за 20 чалавек.
Каля 2 тысячаў удзельнікаў акцыі прайшлі ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасьці. Адтуль іх выціснулі сотні спэцназаўцаў. Разгонам акцыі кіраваў асабіста міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў.