Сябра кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва" Міхаіл Васільеў паведаміў “Свабодзе”:
“Ужо ў 7 гадзінаў раніцы Алег Лыска быў выкліканы ў Барысаўскі РАУС і пасьля гэтага дастаўлены ў суд. Міліцыянты вылучылі супраць яго абвінавачаньне ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.
У Барысаве 10 студзеня больш як 200 прадпрымальнікаў з рынкаў гораду выйшлі на акцыю пратэсту на цэнтральнай плошчы гораду. Удзельнікі несанкцыянаванага мітынгу прынялі рэзалюцыю. Арыгінал яе накіраваны ў Адміністрацыю прэзыдэнта.
Прадпрымальнікі патрабуюць:
1. Абвясьціць мараторый на выкананьне ўказу №760.
2. Паскорыць прыняцьце закону аб сярэднім і малым бізнэсе ў Беларусі.
3. Спыніць перасьлед актывістаў прадпрымальніцкага руху".