Яго зьвінавацілі ва ўдзеле ў мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. Суд арыштаваў актывіста на 15 сутак.
Міліцыянты затрымалі Карэна Акопава сёньня і даставілі ў Цэнтральны РУУС.
Нагадаем, Карэн Акопаў разам зь лідэрам рэспубліканскага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатолем Шумчанкам быў дэлегаваны ўдзельнікамі мітынгу 10 студзеня на перамовы ў адміністрацыю прэзыдэнта.