Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эдмінас Багдонас: “За незалежнасьць трэба ваяваць”


Амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас
Амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас

У амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Менску адбыўся паказ дакумэнтальнага фільма “Літва. Студзень, 13, 1991”, прысьвечанага падзеям ў Вільні.

13 студзеня ў Літве адзначылі Дзень абаронцы Свабоды. 17 гадоў таму, у студзені 1991-га, увесь сьвет з жахам і хваляваньнем сачыў за супрацьстаяньнем савецкіх салдат і бяззбройных людзей, якія выйшлі на вуліцы літоўскай сталіцы, каб не дапусьціць новай акупацыі Літвы.
12 студзеня ўначы з вайсковага гарадка ў цэнтар Вільні пайшлі танкі, бронетраспарцёры. Бяззбройныя літоўцы, якія прыяжджалі ў сталіцу з усіх куткоў краіны, выйшлі да будынку парлямэнту, тэлецэнтру, найбольш важных стратэгічных аб’ектаў. Да дзьвюх гадзінаў ночы тэлебачаньне вяло прамую трансьляцыю падзеяў, аднак потым вайскоўцы захапілі тэлецэнтар...
Тады ў Вільні загінула 16 чалавек, было паранена і зьнявечана больш за 600...
Усе гэта было зьнята бясстрашнымі літоўскімі і замежнымі кінадакумэнталістамі. Танкі ідуць на людзей... Зьнявечаныя людзі, кроў... Эмацыйныя выступы людзей... Пахаваньне герояў, сьлёзы, мора кветак... Прэсавая канфэрэнцыя вайскоўцаў: ваеннымі дзеяньнямі тады кіраваў генэрал Усхопчык, які потым быў намесьнікам міністра абароны Беларусі... Кінакадры ўражваюць.
Як адзначыў амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас, які сам быў удзельнікам тых падзеяў, “незалежнасьць проста так не даецца. За яе трэба ваяваць”. Вельмі шмат чаго памянялася пасьля крывавых падзеяў студзеня 1991 года, і цяпер цяжка ўявіць, што было б з краінай, калі не гераічная абарона народа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG