Да студэнтаў выйшлі прадстаўнікі адміністрацыі ўнівэрсытэту і перапісалі прозьвішчы некаторых удзельнікаў акцыі. Два чалавекі затрыманая супрацоўнікамі міліцыі – Юрка Бакур і Кастусь Балагура. Іх даставілі ў адзел міліцыі Ленінскага раёну Берасьця.
Акцыю здымалі супрацоўнікі КДБ і міліцыянты ў цывільным. Студэнты мяркуюць, што праўдападобна будуць мець праблемы з вучобай, паколькі адміністрацыі вядомыя іх прозьвішчы.