Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошні дзень ільготаў


Ад 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў. Ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Дзяржава плянуе сэканоміць амаль 500 мільёнаў даляраў.


14:50
Магілёў. Адзіны дазволены пікет адбыўся сёньня ў Магілёве.

“Было заяўлена, што будуць прысутнічаць каля дзесяці чалавек. Але ўлада прыгнала сюды міліцыянтаў. Яны загадалі арганізатарам каб было ня больш людзей, як заяўлена. Сочаць тут, каб не раней за 14.00 паднялі плякаты. Прыгразілі магчымым афармленьнем пратаколаў. Міліцыянтаў шмат. Папярэдзілі , што ў 15.00 пікет мусіць быць згорнуты”, - паведаміў сябра Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Валеры Ўхналёў.


14:30
Віцебск. Сябры АГП, Сацыял-дэмакртычнай партыі "Грамада" і ПКБ раздалі віцебскім мінакам каля тысячы паасобнікаў газэты “Товарищ” і ўлётак пра наступствы скасаваньня льготаў.







Віцебскія апазыцыянэры вырашылі распаўсюджваць друкаваныя матэрыялы недалёка ад тых месцаў, у якіх яны прасілі афіцыйнага дазволу на пікетаваньне. Заяваў было пададзена з паўтары сотні, але ні на адну зь іх актывісты не атрымалі ад гарадзкіх уладаў станоўчага адказу.

Калі партыйцы выйшлі з газэтамі на віцебскія вуліцы, высьветлілася, што міліцыянты ўжо чакаюць іх якраз на тых месцах, што былі ўказаны ў заявах.

"Мы прайшлі 100 мэтраў, пасьпеў раздаць дзьве газэты ўсяго, а яны ўжо йдуць насустрач. Чакалі нас. Служба іхная спрацавала добра, міліцыя ўсё ведае! Папрсілі паказаць дакумэнты – пашпарты, усіх перапісалі. Бачыце, і вас таксама перапісалі. Запыталіся, што за газэту мы раздаем. Вось учора ніхто нам не замінаў гэта рабіць. Мабыць, думалі, што ўсё сёньня будзем раздаваць. А я ўжо ўчора распаўсюдзіў амаль палову газэт", - распавёў кіраўнік Кастрычніцкай раённай арганізацыі ПКБ Яўген Інц.


14:20
Менск. З паўсотні актывістаў кампаніі “За свабоду” правялі флэш-моб супраць скасаваньня льготаў.







Двое маладых людзей з шыльдамі “народны дэпутат” забіралі льготныя талёны і давалі наўзамен моркву, капусту і маскі з вушамі зайцаў. Паводле ўдзельнікаў акцыі, гэта сымбалізавала тое, дэпутаты пераўтварылі льготнікаў у зайцоў.








Удзельнікі флэш-мобу вадзілі карагоны ля ёлкі на пляцоўцы перад Нацыянальнай бібліятэкай. А пасьля арганізавалі шэсьце да станцыі мэтро “Ўсход”. Яны скандавалі “Не скасаваньню льготаў!”


13:50 Талачынскі раён (Віцебская вобласьць). Актывісты дэмсілаў правялі акцыю ў інфармаваньні насельніцтва пра скасаваньні сацыяльных ільготаў. Сябра ПКБ Мікалай Петрушэнка паведаміў, што мясцовыя міліцыянты не змаглі забараніць распаўсюджваньне агітацыйных матэрыялаў сярод пасажыраў аўтобусаў, маршрутных таксі і электрычках.

“Мы прапаноўвалі людзям газэту “Товарищ”, а таксама ўлёткі з тлумачэньнем прычынаў, паводле якіх ўлада змушае беларусаў жыць у беднасьці, – гаворыць Мікалай Петрушэнка”.

Паводле яго, Талачынскі райвыканкам адмовіў заяўнікам дзевяці пікетаў. М.Петрушэнка кажа, што чыноўнікі патрабавалі аплаціць працу міліцыянтаў на кожным пікеце:. “Сума – 82 тысячы рублёў за аднаго вартаўніка ў пагонах".


13:25 Пухавічы. Міліцыянты затрымалі сябра Партыі камуністаў беларускай Сяргея Абразоўскага.

“Сёньня Сяргей Абразоўскі выступаў перад удзельнікамі стыхійнага мітынгу ў пасёлку Дружны (Пухавіцкі раён). Грамадзкі актывіст тлумачыў прысутным прычыны скасаваньня сацыяльных ільготаў. Ён таксама адмоўна паставіўся да намеру мясцовай ўлады пабудаваць у пасёлку Дружны завод па вытворчасьці гербіцыдаў для сельскай гаспадаркі. Прысутныя віталі выступ Абразоўскага дружнымі воплескамі, а міліцыянты канваіравалі яго ў пастарунак”, –паведаміў Анатоль Гуляеў, намесьнік рэдактара газэты “Товарищ”.


13:00 Жлобін. Болей 40 грамадзкіх актывістаў распаўсюджваюць інфармацыйныя матэрыялы з нагоды скасаваньня сацыяльных ільготаў. Старшыня рэгіянальнай філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Марат Афанасьеў паведаміў, мінакі на вуліцах ахвотна бяруць спэцыяльны нумар газэты “Товарищ” і ўлёткі, якія тлумачаць грашовыя страты насельніцтва пасьля 17 сьнежня.

“Сёньня ў Жлобіне –вельмі шмат міліцыі і апранутых у цывільнае адзеньне супрацоўнікаў КГБ, – гаворыць М.Афанасьеў, – яны цікуюць за людзьмі на рынках і на вулічных пляцоўках, якія сябры апазыцыі прасілі для арганізацыі пікетаў”.

Улады Жлобіну не дазволіла правесьці пікетаў супраць скасаваньня сацыяльных ільготаў.

“У Жлобінскі райвыканкам былі пададзены больш як 30 заявак на пікеты 16 сьнежня”, – удакладніў Марат Афанасьеў”.

13:10 Менск. На вуліцы Веры Харужай ля гандлёвага цэнтру “Імпульс” галоўны рэдактар газэты “Товарищ" Сяргей Вазьняк і ягоны намесьнік Зьміцер Яненка раздавалі сьвежы нумар газэты, які прысьвечаны скасаваньню льготаў.








Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG