Не люблю шпіёнаманіі. Але калі спасьцігаю плён працы нашага афіцыйнага мовазнаўства, цэлы час не магу адагнаць грэшнае думкі, быццам усё гэта напісана агентамі нейкае гэбэшнае спэцслужбы, што ставіць доўгатэрміновы экспэрымэнт стэрылізацыі беларускае мовы. А сваю квазінавуковасьць выдае за гіпэрнавуковасьць. Начытаўшыся іх артыкулаў і слоўнікаў, міжволі прыйдзеш да высновы, што адзіным крытэрам навуковасьці ёсьць калькаваньне расейскае мовы. Насамрэч ніякія гэта не агенты, проста гультаі, якія робяць сваю работу абы з рук, толькі для адчэпнага.
Дык пра што я зьбіраюся гаварыць? А вось пра што!
Бадай, кожны з нас чуў па-расейску такое выслоўе: человек предполагает, а Бог располагает. Паспрабуем перакласьці яго на беларускую мову – выйдзе вельмі няўклюдна. Але мала хто ведае, што гэтая прымаўка не расейская, а лацінская і ў кожнай мове мае сваю зарымаваную адмену. На лаціне, у арыгінале, кажуць: homo proponit, sed Deus disponit. З тымі ж каранямі яна існуе ў ангельскай і францускай мовах. Крыху адрозна па-нямецку: der Mensch denkt, Gott lenkt (чалавек думае, а Бог накіроўвае). І толькі ў нас гэтаму выразу не пашанцавала, бо яго вельмі “навукова” скалькавалі. Тым часам “ненавуковы” Вацлаў Ластоўскі запісаў, як гавораць людзі: чалавек мяркуе, а Бог выракуе. На жаль, выраз ня проста знайсьці ў яго слоўніку, гэтым Геніяльным Чарнавіку.
Сэмантычнае ядро выразу – словы выракаваць, вырак – таксама забываюцца. Афіцыйная кніжная мова больш сілкуецца з расейскае традыцыі. Тым часам у канцылярскай мове Вялікага Княства тэрмін вырак меў процьму адценьняў. Нечым ён нагадваў нямецкае слова das Urteil, якое абазначае і ‘пастанову’, і ‘прысуд’, і ‘лягічны выказ’.
Карыстаючы з нагоды, заўважу: да гэтае пары ў нас няма аніводнага падручніка лёгікі на беларускай мове. Пішам па-расейску: понятие, суждение, умозаключение. А як па-нашаму? Помніцца, мне ўдалося распрапагандаваць тэрмін панятак. Дык ці не пара адрадзіць усю лягічную Тройцу? І пісаць: панятак, вырак, зьмеркаваньне. Нехта скажа, а мо варта сядзець, чакаць склаўшы рукі, усё само неяк стане? Бо ўсё роўна ж Бог выракуе?..
Калі б так разважалі Ластоўскі, Лёсік ды Некрашэвіч, мы да гэтае пары казалі б ня ўрад, а правіцельства. Але яны меркавалі! І Бог любіць тых, хто хоць нешта мяркуе. Не забываймася на абедзьве часткі выслоўя: чалавек мяркуе, а Бог выракуе!
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)