У завейную калядную ноч на старой брукаванцы Заслаўя пачула я гэтую ня надта вясёлую народную выснову. Ладна падпітыя дзецюкі – з тых, што займелі багацьця, а не навучаны адплаце, хістка тоўхаліся каля шыкоўных аўтамабіляў, прыкідаючы, куды яшчэ можна пакіраваць на пошукі сьвята.
Завіруха вар''яцела ў сьвеце й, пэўна, у іхных галовах. Але хто й як мог прыпыніць глупотную хаду паўз радасьць – жыць з пачуваньнем Бога? Толькі моўчкі распроствала ахоўнае крыльле векавая царква...
І раптам... празь белую заслону да гаманкой кампаніі падаўся сьвятар – мала адрозны гадамі ад маладзёнаў, не даласаваных калядным баляваньнем. Бачу: абярожна абдымае аднаго зь юнакоў і замольвае нікуды больш не зьбірацца – наймудрэй, маўляў, ціхую ноч паслухаць. Ледзь ня грэбліва адсланяючыся ад нязванага дарадцы, самы завіхасты ў сьнежную далеч выгукнуў: “Нашто Богу маліцца – ён і так нас баіцца”. І адкуль тая родная мова прабілася?..
Што на суровую праўду скажаш? Пэўне ж, настрашылі мы Бога. Адхінуўся й маўкліва-спагадна дае выбіраць: хочаш – пакуту, а хочаш – лад.
А ноч калядная сатварыла ўсё-ткі, хоць і кволы, ды цуд. Супэраўтамабіль той быў падобны да маленькага храму – з абразамі, малітоўнікамі й ледзь ня кпліваю спробаю верыць. Ураз пацьверазелы адзін з багацеяў дзівавата-даверна разважыў: “Знаешь, отец, если Бога нет, так и Бог с ним. А если он есть, то не дай, Боже...”
Ня дай, Божа! Гэтак роспачна просім у неба літасьці. І хто ведае, мужнасьці болей, ці зьдзеку, ці адчаю ў сучаснай формуле бытаваньня тут і цяпер: нашто Богу маліцца – ён і так нас баіцца?..
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)