Распачаць галівуд – гэта зладзіць вясёлае сьвята, пачаць бавіцца.
– Бацькі паехалі ў камандзіроўку! – хвалюся я, шаснаццацігадовая, суседу на школьнай алімпіядзе. – Сябры прыйдуць!
– О, дык у вас там сапраўдны галівуд будзе! – чую ў адказ.
– Ды не, які Галівуд, – абураюся я, – мы папсы не глядзім! Мы будзем чытаць любімыя вершы і сьпяваць пад гітару песьні любімых рок-гуртоў.
Але хлопец не памыліўся: на тым дні народзінаў я мела сапраўдны галівуд, і з таго часу і сама зрэдку кажу так пра любую імпрэзу, падчас якой прысутныя слаўна павесяліліся.
Відаць, карані гэтага выразу трэба шукаць ва ўжо такім далёкім пачатку 1990-х, калі ўсё амэрыканскае лічылася эталённым. Усё больш сем’яў ставіла на куце поруч зь целікам і відзік – радасьць у доме і аздобу любой вечарынкі. З таго часу амэрыканскі кінэматограф пануе на тэлевізіі, яго ўплыў адчуваецца ў асартымэнце кнігарняў і нават на падмостках тэатраў, а постсавецкая моладзь узводзіць заходні лад жыцьця ў культ і марыць зарабляць шмат, а адпачываць – з адрывам і фэерычна, як у кіно. Галівудзкім, ясная рэч. На экране – стэрэатыпная карцінка студэнцкай вечарынкі: вялікі дом з басэйнам, прыгожыя акторы ў фірмовым адзеньні, шмат музыкі, алькаголю і сэксу. У жыцьці – свабодная ад бацькоў, што зьехалі на лецішча, кватэра ў панэльным доме аўтаматычна ператвараецца ў флэт, на якім і пачынаецца галівуд. Карацей, усё, як у адной расійскай кніжцы кшталту “філёзафы жартуюць”: “Что это за образ у вас на иконе?” – “Это, батенька, американский образ жизни”.
Але гэта ўсё толькі калі задумацца, што і адкуль бярэцца. Звычайна ты проста кажаш галівудзіць – пра свае пляны на выходныя, вольныя ад працы, пра вечар у кампаніі сяброў, вечар прыгожага бесклапотнага жыцьця, ілюзію якога так хочацца займець хаця б на кароткі час.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)