Ці можна пашыць з чарвякоў боты? Пытаньне з разраду рытарычных. І як толькі можна верзьці такую нісянеціцу? Але народная ідыяматыка глядзіць на гэтую праблему крыху інакш, з пэўнай доляй аптымізму. Скупы чарвякоў на скуру зьбірае – даведзены да абсурду прынцып рынкавай эканомікі. Часам бывае досыць цяжка знайсьці тую няўлоўную мяжу паміж разумнай ашчаднасьцю і крайняй сквапнасьцю, ці, як кажуць у народзе, жлобствам.
Скнара, жмінда, хцівец, скупеча, скупенда, скупянда – вунь колькі словаў ёсьць у нашай мове для абазначэньня сквапнага чалавека. І, што самае дзіўнае, бацыла сквапнасьці часта пагражае людзям далёка ня бедным. Можа таму, што багатым ёсьць што губляць. Адсюль і боязь страты. Калі ж у кішэні з валюты ёсьць толькі кукіш, то й няма чаго страціць, апрача ўласных ланцугоў, як цьвердзілі некалі бальшавікі. Аднак часам нават за ланцугі ўпарта трымаюцца, як за апошнюю надзею. У такіх варунках каліўца разумнай сквапнасьці ніколі не зашкодзіць. Галоўнае ўва ўсім ведаць меру, а то скупы і з камара кроў высмакча. А ў выніку атрымліваецца, што абыякі двойчы робіць, а скупы тройчы плаціць. Бо ў ботах з чарвяковае скуры доўга не паходзіш – распаўзуцца. Асабліва калі чалавек такі скупяндзяка, што за рубель жабу ў Вільню пагоніць, не зважаючы на цяперашні візавы рэжым.
Пра тых, хто жабаў у Вільню не ганяе, але за грошы гатовы ўдушыцца, яшчэ кажуць, што за рублём павесіўся б або за шэлег у бажніцы плюне. Бо, як той казаў, скупы скупуе, а чорт дзірку гатуе. А з чортам гешэфты дабром не канчаюцца. Зрэшты, гэта ўжо пытаньне асабістага выбару. Але ніхто не замінае нам у такім выпадку цішком пасьмяяцца ды прыгадаць нашую беларускую прыказку:
скупы чарвякоў на скуру зьбірае.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)