(Бандарук: ) "На колькі памятаю, пытаньне мовы набажэнстваў абмяркоўваецца ў праваслаўных цэрквах, найперш ў славянскіх краінах, цягам дзесяцігодзьдзяў. Ці варта адмаўляцца ад царкоўнаславянскай мовы, пераходзіць на сучасныя, нацыянальныя мовы, і ў якой ступені?
Да сёньняшняга дня для шмат каго царкоўнаславянская мова застаецца сакральнай мовай Царквы ў адрозьненьне ад моваў штодзённага жыцьця. Яна сталася неад''емным складнікам сакральнай прасторы праваслаўнай царквы: малітвы, сьпеву і іконы, інакш кажучы духоўнасьці і містыкі праваслаўя.
Што тычыцца Польшчы, праваслаўная царква апынулася там у вельмі спэцыфічнай сытуацыі. Як мінімум з 1918 году, з часу атрыманьня незалежнасьці, праваслаўным у Польшчы жылося не салодка. Праваслаўе лічылася спадчынай царскай Расеі, прыладай русыфікацыі, а праваслаўныя – чужым элемэнтам.
Праваслаўныя вернікі сапраўды як правіла былі не палякі, пераважна этнічныя беларусы і ўкраінцы. Усе яны да сёньняшняга дня жывуць з кляймом іншасьці і нават няпаўнавартаснасьці, бо адкрыта дэманстраваць сваю няпольскасьць і некаталіцкасьць, у польскіх рэаліях патрабуе некаторай мужнасьці. Некаторыя ня хочуць ускладняць сабе жыцьцё? Яны сьпярша адмаўляюцца ад сваёй роднай мовы, а затым і ад праваслаўя.
Вось з гэтых прычынаў пытаньне польскай мовы ў царкве выклікала на Беласточчыне такія рознагалосьсі. Іх заўважыў нават беларус-каталік, дамініканец Пётр Рудкоўскі, які жыве ў Кракаве.
(Рудкоўскі: ) "Сапраўды, гэтыя рознагалосьсі ёсьць і сапраўды праваслаўе ў Польшчы мае спэцыфічны характар. Праваслаўе традыцыйна асацыюецца менавіта зь беларускай нацыянальнай меншасьцю. Большасьць беларусаў – праваслаўныя.
Але цяпер сытуацыя зьмяняецца. Аказваецца, што ўсё больш і больш становіцца праваслаўных палякаў, ці праз зьмешаныя шлюбы, ці якімсьці іншым шляхам яны прыходзяць у праваслаўе. Вось такі нацыянальны ракурс гэтай праблемы і гэтага рознагалосься. Гэта значыць, што беларуская супольнасьць нейкім чынам павінна зьмірыцца з гэтай сытуацыяй, што побач знаходзяцца праваслаўныя палякі, якія хочуць маліцца па-польску.
Але ёсьць і чарговы аспэкт гэтай праблемы, так бы мовіць – царкоўна-літургічны, а менавіта, ці пераход з царкоўнаславянскай на польскую мову не парушыць нейкім чынам праваслаўную тоеснасьць, бо праваслаўе вельмі зьвязанае з царкоўнаславянскай мовай. З гэтай нагоды мне прыгадваецца 9-е стагодзьдзе, калі Кірыл і Мяфодзій уводзілі ў літургію стараславянскую мову. Тады таксама былі вельмі вялікія рознагалосьсі, ці гэта дапушчальна ў богаслужбе несанкцыянаваная мова, у дадатак да лаціны, грэцкай і габрэйскай моваў.
А цяпер царкоўнаславянская мова перажывае аналягічны крызіс – патрабаваньне пераходу на сучасныя мовы. Падагульняючы, думаю што душапастырская патрэба, душапастырскі аспэкт тут вырашальны. Шараговыя вернікі патрабуюць, каб набажэнствы адпраўляліся па-польску і дзеля гэтага варта ўводзіць польскую мову".
(Бандарук: ) "Так лічыць каталіцкі манах– дамініканец Пётр Садоўскі. Вялікі прыхільнік і знаўца царкоўнаславянскай мовы, праваслаўны сьвятар Еўстафій Страх. Ён мяркуе, што царква павінна ўлічваць патрабаваньні з боку вернікаў, але і не адмаўляцца ад традыцыі. Найлепш за ўсё, на ягоную думку, шукаць разумны кампраміс".
(Страх: ) "Сам я праціўнік палянізацыі праваслаўнага набажэнства, але, з другога боку, гучыць усё болей папрокаў на адрас нашай царквы ў тым, што набажэнства становіцца незразумелым для сучаснага грамадзтва, асабліва для моладзі.
Адносна ўвядзеньня польскай мовы ў богаслужбу ў Беластоку ў мяне мешаныя пачуцьці. Калі б гэта мела быць поўная замена царкоўнаславянскай мовы на польскую, дык гэта, на маю думку, было б вялікая стратай для царквы. Калі аднак, у некаторых вялікіх парафіях будуць адпраўляцца набажэнства і па-царкоўнаславянску з казаньню па-расейску, па-беларуску, па-ўкраінску, і па-польску, і у вернікаў будзе магчымасьць выбару, дык гэта было б вельмі добра.
Мы проста ідзем насустрач тым, хто скардзіцца, што ён не разумее богаслужбы і тым каталікам, якія пераходзяць у праваслаўе. Я лічу, што наагул, калі вернікі хочуць, каб ім служылі на нацыянальнай мове, дык я прапаную кампраміс. У адну нядзелю адну частку набажэнства праводзіцца традыцыйна, а другая – на нацыянальных мовах, і ў наступную нядзелю памяняць іх месцамі. Але каб цалкам адмаўляцца ад царкоўнаславянскай мовы, гэта для нас духоўная сьмерць".
(Бандарук: ) "Так мяркуе а. Еўстафій Страх зь Беласточчыны. Хачу дадаць, што ён карэнны паляк родам з Кракава, які прыняў праваслаўе і стаў праваслаўным сьвятаром.
Вельмі крытычна паставіўся да польскай мовы ў царкве беларускі дзеяч зь Беласточчыны, галоўны рэдактар тыднёвіка “Ніва” Яўген Вапа".
(Вапа: ) "Для нас, беларусаў зь Беласточчыны, з Польшчы, якія складаюць самую вялікую частку праваслаўных вернікаў ў Польшчы, гэта навіна была нечаканасьцю і навіной вельмі балючай.
Справа ў тым, што пераважна беларусы ўтрымліваюць праваслаўную царкву ў Польшчы. Гэта яны будуюць храмы ў розных частках краін, якімі так усе захапляюцца. Нашы людзі – глыбока веруючыя, адданыя Богу і сваёй нацыянальнасьці. Тое, што маюць быць набажэнствы на польскай мове, нас гэта ня толькі зьдзівіла, але забалела і абурыла.
Калі ўводзіцца польская мова, дык узьнікае пытаньне: а чаму ня ўвесьці беларускую мову? Калі ў праваслаўных храмах у Польшчы гучыць украінская мова, дык відавочна Бог разумее па-ўкраінску. Бог разумее на ўсіх мовах сьвету, і быццам бы ня хоча разумець толькі па-беларуску.
Я думаю, беларуская мова таксама зразумелая і мілая Богу, і Бог быў бы ўсьцешаны, калі б да Яго даляталі зь Беласточчыны малітвы на беларускай мове. Мы ж людзі адкрытыя. Калі ёсьць патрэба служыць для сапраўдных палякаў, якія прынялі праваслаўе па-польску– калі ласка. Але ж мы, беларусы, ужо колькі гадоў просім і дабіваемся багаслужбаў на беларускай мове, але няма іх.
Гэта для нас вельмі прыкра. З боку духавенства гучаць тлумачэньні, нібыта няма перакладаў Сьвятога Пісаньня. Але ж яны ёсьць, і пры тым па-суседзку. Няўжо цяжка замовіць пераклады, якія мае праваслаўная царква ў Беларусі? Гэта невялікі выдатак. Можна іх разьмеркаваць сярод нашых сьвятароў, бо і такіх парафіяў няшмат. Усё ёсьць. Трэба выразна сказаць: няма толькі добрай волі сьвятароў".
(Бандарук: ) "Некаторыя лічаць, што “царкоўная мова” павінна адрозьнівацца ад штодзённай. Маўляў, я не хачу маліцца на мове, на якой я спрачаюся на кухні з мужам ці жонкай. Мова ў царкве, на іхную думку, павінна быць ўзьнёслай і сьвяточнай. Гімны “Тэ Дэўм” альбо “Авэ Марыя” сапраўды цудоўна гучаць на лаціне, а праваслаўныя малітвы – на царкоўнаславянскай мове. Аднак “сакральнасьць” мовы не для ўсіх галоўная. Для іх важнейшае зразумеласьць багаслужбы, больш сьведамы ўдзел у ёй. Пётра Рудкоўскі належыць да тых, хто бачыць шэраг плюсаў старажытных моваў ў царкве".
(Рудкоўскі: ) “Старажытныя, архаічныя мовы ў літургіі таксама маюць сваю функцыю. Літургія, гэта сусьвет сымбаляў. Неабавязкова ўсё для ўсіх адразу павінна быць зразумелым. Вельмі важна перажыць момант таямнічасьці, альбо сутыкнуцца зь нечым, што прымушае задумацца. Незразумелае слова, альбо не зусім зразумелы сымбаль падштурхоўвае да роздуму. Таму гэтак сярод каталікоў, як і сярод праваслаўных таксама назіраем попыт на набажэнства на старажытных мовах, хай сабе не зусім зразумелых.
Думаю, што ідэальная сытуацыя, калі вернікі маюць магчымасьць выбару, калі нехта хоча пайсьці на літургію на царкоўнаславянскай мове, альбо ў выпадку каталікоў – на лацінскую. Спрадвеку існаваў прынцып, што ня трэба ўсіх прымушаць да гераізму. Гэта павінна быць пытаньнем добрае волі. А ў выпадку разуменьня лаціны, ці стараславянскай мовы, дык гэта справа гераічнасьці. Чалавек павінен прыкласьці шмат намаганьняў, каб вывучыць гэтыя мовы”.
(Бандарук: ) "Некаторыя беластоцкія беларусы лічаць, што ў спэцыфічных умовах ў Польшчы, польская мова ў царкве небясьпечная: яна можа стаць моцным інструмэнтам палянізацыі этнічных беларусаў. Гэтак ў прыватнасьці лічыць Яўген Вапа".
(Вапа: ) "Я тут бачу адну вялікую пагрозу. Сваімі дзеяньнямі царква хоча мэтанакіраваная ствараць катэгорыю "праваслаўных палякаў", але гэтым самым яна падрэзвае галіну, на якой сама сядзіць. Трэба памятаць, што моц праваслаўя ў Польшчы заўсёды асноўвалася на тым, што яно падтрымлівала моўную адметнасьць, абапіралася на беларускую альбо ўкраінскую мовы.
У дадзеным выпадку, калі царква прынцыпова ставіць націск на польскасьць, гэта мне нагадвае прымусовую палянізацыю у 1930-х гадох. Чаму цяпер царква робіць гэта сама, трэба пытацца ў гіерархаў.
Калі цяпер зьявіліся праваслаўны палякі, дык навошта ім захоўваць сваю нейкую адметнасьць, лепш адразу перайсьці ў каталіцтва і ня будзе ніякіх праблемаў. Праўда, ня мне тут каго-небудзь асуджаць: Бог асудзіць, але пытаньне стаіць гэтак: ці мы хочам мець у царкве вернікаў, ці турыстаў. Тут справа адназначная. Калі хочам мець вернікаў, дык мова павінна быць беларуская, а калі хочам мець у цэрквах турыстаў, каб яны не былі пустымі, то тады – польскую мову".
(Бандарук: ) "Зь меркаваньнем Яўгена Вапы згодзен і а. Еўстафій, хаця для яго нацыянальнасьць другарадная, затое галоўнае – веравызнаньне. Проста некаторыя баяцца, што пераход на мову каталіцкага касьцёлу, можа паспрыяць пераходу ў каталіцтва".
(Страх: ) "Я гэтага таксама баюся. Тут вялікая задача перад катэхетамі, якія павінны болей працаваць з моладзьдзю і адукаваць яе наконт адметнасьцяў праваслаўя. Людзям трэба тлумачыць, што для праваслаўнага чалавека няма збаўленьня па-за праваслаўнай царквою. Наагул, любыя зьмены трэба ўводзіць паступова і абачліва.
Адносна польскай мовы ў царкве – час пакажа, ці гэта было правільнае рашэньне. Пасьля некалькіх гадоў будзе бачна, колькі людзей удзельнічае ў гэтых богаслужбах, ці гэткім чынам ўдалося прыпыніць адплыў людзей з праваслаўнай царквы, ці гэта акажацца няўдалым экспэрымэнтам.
Хачу адзначыць, што Грэцкая царква ўвяла новагрэцкую мову, паколькі вернікі, асабліва маладыя скардзілася, што яны не разумеюць старажытную грэцкую мову, але ж з гэтага нічога не атрымалася. Наплыву моладзі ў грэцкія храмы не адбылося. Я думаю, што ў і ў нас, патрабаваньне зьмены мовы, гэта для некаторых мала царкоўных людзей апраўданьне таго, што ў іх няма сапраўднага зацікаўленьня праваслаўнай царквою і духоўным жыцьцём".
(Бандарук: ) "Сапраўды, як адзначыў а. Страх, першагіерарх Грэцкай царквы архіепіскап Хрыстадулас рэкамэндаваў духавенству чытаць Сьвятое пісьмо ў перакладзе на новагрэцкую мову, паколькі ўсё болей вернікаў, асабліва маладых ня разумеюць біблейскіх тэкстаў на старажытнагрэцкай.
З праблемай мовы багаслужбы сутыкнулася і Расейская праваслаўная царква. Хаця ў вымаўленьні царкоўнаславянская мова расейцаў моцна наблізілася да сучаснай расейскай, аднак шмат хто скардзіцца, што далей ён ня ўсё разумее ў царкве. Аднак кіраўніцтва царквы вельмі асьцярожна ставіцца да зьменаў. “На сёньняшні дзень радыкальная зьмена не была б ні разумнай, ні своечасовай, бо магла б толькі адштурхнуць ад царквы тых, хто моцна зьвязаны з традыцыяй і са старой мовай” – патлумачыў пазыцыю Маскоўскага патрыярхату Мітрапаліт Кірыл. Аднак ён прызнаў, што трэба гэтак перапрацоўваць царкоўнаславянскую мову, каб не губляючы нічога зь ейнай прыгажосьці зрабіць яе болей зразумелай для сучасьнікаў".