Асаблівы талент падладаваньня пад рэаліі ў нашых прасторах вызначаны суровай рэкамэндацыяй: сярод ваўкоў жыць – па-воўчы выць. Блізка да суседзяў-расейцаў. Ды беларус яшчэ да таго ж і ролі спрытна разьмеркаваў: шыць – з шаўцамі, а выць – з ваўкамі. А найярчэй гэты хітруль, налоўчаны гнуцца (ды ня долу ж – ілбом!) пад навалаччу ратавальнікаў, выявіў філязофію пабытаваньня ў адмысловай дарадзе: як улез у вараны, дык і кракай, як яны.
Зважма: ня каркаць зручней, як вароне зазвычай, а кракаць. Здавалася б, такое тут розьніцы! Але ж не! Варона хоць і каркае, ды ўзьляцець умее. А кракаты качар куды няўклюднейшы, хоць і апяваны ў тысячах прадаўніх песень. Пэўне ж, занадта ён палюботны, каб сваю пазыцыю займець ды сьцьвердзіць. Гэтакі прынароўлены кракун.
Варона, дарэчы, мала дзе здатная ўжыцца й дагадзіць. Таму кракае, хутчэй, супэрварона-падладоўніца! Астатнія ж – так сабе: каркаюць, як у сьпёку на дождж. Недарэкі, дальбог! Бо найвышшае ступені ў справе прыстасаваньня сягаюць, падобна, тыя, хто жыве з сарокамі, жыве й з варонамі. Наўрад ці хто з чарады варон-барацьбітоў, схільных да спрэчак і доказаў, спасьцігне гэткую навуку. Бо сарока – бачыце – паўстае антыподам дзяўбастай вароне. А прыжыцца трэба да аднае й другое зграі.
Як сабе хочаце, але прыкметны ў бізунаватым, па праўдзе, выразе як улез у вараны, дык і кракай, як яны, не адно цкаваньне й іронія. Можа, болей шкадаваньня, асабліва падкрэсьленага за кошт гэтага паўтору-ўзмацненьня: ЯК улез, дык і кракай, ЯК яны…
Толькі цяпер дакеміла: спачувала адна мая знаёмка брату-чыноўніку, змучанаму адчуваць сябе ў габінэце ледзь ня карнікам. Таму й адсекла жорстка на ягоныя няўцехі-скаргі: “Як улез у вараны, дык і кракай, як яны”.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)