Шырокавядомым пэрсанажам хрысьціянскага календара і аўтарам аднаго з чатырох эвангельляў зьяўляецца апостал Марк. Дзень яго памяці адзначаецца 25 красавіка, калі заканчваецца вясновая сяўба. Таму ў народным хрысьціянстве гэты апостал і зьвязанае зь яго імем сьвята асацыяваліся з урадлівасьцю палеткаў і з рознымі мэтэаралягічнымі зьявамі, ад якіх гэтая ўрадлівасьць залежала.
Але вядомае і народнае паданьне пра Марку-п’яніцу. Калі пасьля сьмерці чэрці зацягнулі Марку ў пекла, ён пачаў там шумець, грымець і стукаць, каб найбольш прычыніць чарцям прыкрасьці. У некаторых мясьцінах лічылі, што калі ў Маркаў дзень выведуцца кураняты ці гусяняты, то яны ня стануць спакойна знаходзіцца на двары, а “будуць насіцца, як Марка па пекле”.
У шэрагу народаў існавалі павер’і і прыкметы, дзе імя Марка зьвязвалася з тэмай пекла, прычым Марка фігураваў разам зь вядомымі з новазапаветных апісаньняў пакутаў Хрыста Пілатам і царом Ірадам (ці – у іншым асваеньні – Геродам). У ваколіцах Ракава, калі хочуць падкрэсьліць неразьбярыху ў сытуацыі ці супярэчлівыя патрабаваньні да нейкага чалавека, кажуць:
ганяюць, як Марку па пекле – ад Пілата да Герода.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)