Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паказаць, дзе камар козы пасе


Валянцін Бойка, Мазыр Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Выраз паказаць, дзе камар козы пасе абазначае зусім не абмен перадавым сельскагаспадарчым досьведам. Словы гэтыя будуць дарэчы ў сытуацыі, калі мы хочам некага настрашыць мажлівым пакараньнем. “Я табе пакажу, дзе камар козы пасе!” – фраза, якая магла б аздобіць любую сэлектарную нараду, узьняўшы рэйтынг галоўнага нарадцы да захмарных вышыняў. Апрача прыведзенага выразу, народная фразэалёгія прапаноўвае шырокі выбар сынонімаў: даць прачуханкі (прачуханца) , даць перцу з імберцам, навучыць, дзе ўюны зімуюць. Колькасьць вясёлых фразэм-пагрозаў у нашай мове наводзіць на невясёлыя роздумы. “Нью-Ёрку грозім кулаком і Чэмбэрлена трапна лаем”, – пісаў некалі Алесь Дудар (за што й быў расстраляны).

Мінулі гады, а аб’екты пагрозаў і ідэалягічнай лаянкі засталіся тыя самыя. Калі выраз паказаць, дзе камар козы пасе нашымі палітыкамі пакуль не запатрабаваны, то яго расейскі адпаведнік прагрымеў на ўвесь сьвет. Показать кузькину мать капіталістам гразіўся незабыўны Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў, грукаючы чаравікам па трыбуне ААН. Зьбянтэжаны перакладнік “кукурузнага” генсека сказаў па-ангельску, што “мы пакажам нешта незвычайнае”. Мабыць, загадкавая кузькина мать была напраўду дэманічнай жанчынай, бо ўвесь тагачасны сьвет яе баяўся.

Зрэшты, гаворка пра страх – тэма для наступнай “Магіі мовы”. А мы не забываймася на беларускі выраз паказаць, дзе камар козы пасе. Калі-небудзь прыдасца.

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG