Даўней людзі жылі на гэтай зямлі крыху інакш. Хоць і працаваць даводзілася шмат, і не заўсёды праца тая плён прыносіла, але красьці, як сёньня, ня кралі. Замкоў у вёсках амаль ня ведалі. Безумоўна, ня ўсё было ідэальна, бывала й благое. Ды на ўсё навакольле здараўся ці не адзін злодзей (часьцей за ўсё ён жа й п’янтос), якога выдатна ўсе ведалі і, калі нешта здаралася, звычайна казалі:
– Ну, гэта Ванька крывы са Слабодкі. Больш няма каму красьці.
Потым грамадой ішлі да “героя”, у якога знаходзілі крадзенае, вядома, калі той не пасьпеў яшчэ прапіць свайго “набытку”. Але добрых кухталёў ён атрымліваў у любым выпадку.
Бацькі вучылі дзяцей жыць сумленна: і лес чуе, і поле бачыць!.. На мой погляд, гэтая прыказка вельмі старажытная і прыйшла да нас яшчэ з часоў паганства, калі ў кожным лесе быў свой лесавік, а ў полі – палявік. З гэтымі істотамі – вадзянікамі, багнікамі, дамавікамі – людзі стараліся жыць у згодзе. Ведалі, што тыя дапамагаюць багам падтрымліваць лад на гэтай зямлі і дрэннага ўчынку не пакінуць без увагі.
Монатэізм зьмяніў сьвет.
Да эры “правільнага” Бога Было “няправільных” – ого! Звалілі ўсё на аднаго. І што? Палепшала дарога?
Пра бязбожную ўладу няма чаго й казаць. У тых чароўных істот амаль не засталося прыдатных для жыцьця мясьцін. Сёньня толькі ад старых людзей можна пачуць тую прыказку, першапачатковы сэнс якой мала ўжо зразумелы сучасьнікам: і лес чуе, і поле бачыць.