Магія мовы. Моўныя чары... Адкуль гэта? Для мяне – з майго роднага хутару, дзе мой дварочак – як вяночак. А ў тым вяночку – ажно да сёньня – за сотню дрэваў. Таўшчэзны клён, прысады ліпаў. Бяроза, ясень, дуб... І кожнае – ласкамоўна выразнае, вольнасьпеўнае. А дзе вольны сьпеў, там вольны дух.
На пытаньне радыёстанцыі “Свабода”, што для Вас ёсьць свабода, памятаю, гадоў колькі таму я адказаў, што гэта – магчымасьць быць вольным у родным слове, жыць сваёй, роднай мовай – яе духам і сэнсам, чарамі яе скарбаў, багацьцем і ладам яе малітваў.
Вядома ж, і тварыць у ёй – пашыраць Беларушчыну ў друкаваным слове, яднаць людзей – на шчырую любоў, на лепшую долю ў Айчыне. Я ня меў тады аніякіх здагадак, што любіць мову, жыць вольна ў родным слове – гэта яшчэ й на ўзаемнасьць.
Быў такі вось выпадак. Пасьля імпрэзы ў краязнаўчым музэі, дзе я сярод іншых казаў прывітальнае слова, мне, падаючы паліто, гаспадыня гардэробу зрабіла нечаканы камплімэнт: “Вас мова любіць!”
Пакуль я зашпільваў гузікі, жанчына даводзіла свой пагляд на рэчы: “Вы далікатны ў абыходжаньні з мовай. Ня так, абы гаварыць – а шануючы мову, з павагай і любасна. Таму і мова шануе і любіць Вас”.
Я быў уражаны словамі простай жанчыны.
На разьвітаньне яна сказала: “Прыяжджайце да нас яшчэ. І няхай мова заўсёды Вас любіць!”
Вось і я кажу сёньня ўсім, хто мяне чуе:
“Няхай наша мова шануе і любіць Вас!”
Як маці, як каханая жанчына, як ветла-спагадная Ваша доля. І Вас, і дзяцей Вашых. І павек вякоў, пакуль зямлю гэту грэе сонца.