Калі працаваў у газэце “Звязда” і вёў там рубрыку “Чым хата багата” – пра народныя ўмельствы, пра майстроў беларускай правінцыі – адкрыў і гэтае пажаданьне-зычэньне: “Лебедзі Вам ляцяць!”
Тры словы. Але яны ўвайшлі ў маю сьвядомасьць як велічны вобраз, як знак на творчасьць, на высокі стан душы чалавека.
Зь іх сыходзіла не адно пажаданьне, але чысьціня і сьвятло. Зь імі заходзіў я да палескіх ткальляў, майстроў-саламяншчыкаў, чараўніц-вышывальніц, мастакоў-самавукаў. Казаў, вітаючы, казаў на разьвітаньне – быццам падкоўку вешаў на шчасьце, на высокі творчы палёт.
Гэта заўсёды быў цуд.
І я не спадзяваўся на цуд шчасьлівага ўвасабленьня гэтага зычлівага вобразу.
Але ён адбыўся.
Аднойчы, за дзень да Вялікадня, я адправіўся ў невялікую загарадную вандроўку. Выйшаў на прыпынку Станькава, што пад Койданавам. Яшчэ ляжаў глыбокі сьнег. Але сьвяціла сонца і было цёпла. Я адышоўся кілямэтры на тры, і ў бярозавых прысадах выпадкова глянуў у кроны – быццам нехта мяне паклікаў.
Там, у глыбокай вясновай сінечы, плылі-крылялі сапраўдныя белыя лебедзі. Я працёр вочы. Птахі ляцелі высока, павольна і вельмі выразна. Быццам у казачным сьне. Ані згуку адтуль, зь белае вышыні. Толькі палёт, гармонія велічнай дзеі ў прыродзе. Бязмоўная белая чысьціня адказвала мне толькі згукамі моўнага чараваньня:
лебедзі Вам ляцяць!
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал)