Fenum esse. У лаціне гэта азначае есьці сена – быць дурнем.
Такіх трапных выразаў пра дурня – і пацешных, і паблажлівых, і бязьлітасна-асуджальных – пэўне, ува ўсіх мовах удосталь. Мне ж з усяго мноства чутых і карыстаных запала ў памяць гэтае, спагадлівае й выбачальнае, вызначэньне: дурня і ў царкве б''юць. Гэтулькі ў ім нейкае жальнасьці й дабрыні, што ўсё астатняе, вядомае пра няшчасьніка-дурня, здаецца ўжо занадта суровым. Ну, хіба параўнаеш з гэткімі зьдзеклівымі фармулёўкамі, як дурным закон ня пісан; разумны работу зробіць, а дурань і мяла зломіць; скажы дурню паклоны біць, то ён і лоб паб''е; дай дурню лязо, дык зарэжацца ці пашлі дурнога, за ім другога?
Калі ж наш чалавек канстатуе, што дурня і ў царкве б''юць, ён гатовы падмагчы, выправіць сытуацыю, навучыць і падказаць. Дальбог, ёсьць тут прыкмета беларускае, ці, хутчэй, стараліцьвінскае мэнтальнасьці. Таму і ў казках у нас дурня не шальмуюць, але разгадваюць, як нешта нестандартнае, пазазямное, і клясыкі спачувальна цьвердзілі: “Дурны мужык, як варона”; “Бо я мужык, дурны мужык”. Тут мы з расейцамі на дзіва падобныя. Яны ж таксама кпяць: заставь дурака молиться, он и лоб расшибет. Ды ўсё ж ганаруюць урэшце дурня то царскім, то панскім чынам. Праўда, наш дурань, якога і ў царкве б''юць, бездапаможны й шчыры, а расейскі зазвычай хітраваты круцель.
І ўсё ж балюча некалі ўдарыў па мне гэты нібыта мяккі прысуд – дурня і ў царкве б''юць. Малая дачка пакрыўджана скардзілася, што яе лупцуюць у двары большыя дзеці: маўляў, усе мацяркі выбеглі сваіх бараніць. Адказаў ёй сьвёкар: дурня і ў царкве б''юць. І дадаў, пасьмейваючыся: “Ото ж беларуска. Сама паддаецца, а потым рады шукае”.
Навучылася-такі дзяўчо трымаць гонар – больш ніхто пальцам не крануў. Няма ўжо ў сьвеце ейнага дзеда, а навука памятаецца: дурня і ў царкве б''юць.