Часам гавораць і пішуць пра ўціск на некага ці на нешта, прыкладам, уціск на выбарнікаў, уціск на незалежныя мэдыі. Такія канструкцыі з прыназоўнікам на пры слове ўціск памылковыя. Іх прычынаю – афармленьне спалучэньняў з назоўнікам уціск на ўзор канструкцыяў з словам ціск. Ціск можа быць на некага або на нешта: беларускія ўлады, скажам, рэгулярна чыняць ціск на непадцэнзурныя газэты й часопісы.
З уціскам у граматычным пляне іначай. Назоўнік уціск – ад дзеяслова ўціскаць. Пры гэтым дзеяслове прыназоўнік на не ўжываецца, а залежнае слова ставіцца ў форме роднага склону: абмяжоўваючы свабоду чалавека, ягоныя правы, яго тым самым уціскаюць. Назоўнік уціск кіруе залежным словам гэтаксама, як і дзеяслоў уціскаць: як уціскаць чалавека, так і ўціск чалавека.
Адрозьнівайма канструкцыі з назоўнікамі ціск і ўціск. Гаворым правільна: ціск на выбарнікаў, на апазыцыйныя партыі, на непадкантрольных уладзе журналістаў, але ўціск незалежнай прэсы, уціск айчынных музыкаў, уціск грамадзянскай супольнасьці.