49 гадоў таму, 20 траўня 1954 году выйшла ў эфір першая беларуская праграма Радыё Вызваленьне. Той, хто тады, у поўні халоднай вайны, якая лютавала па абодва бакі жалезнай заслоны, за паўгадзіны да паўночы выпадкова наладзіў свой прыймач на хвалю новай радыёстанцыі, мог пачуць гэта:
(Дыктар: ) “Тут Радыё Вызваленьне. Вы слухаеце голас сваіх суродзічаў-Беларусаў з вольнага сьвету... Наш голас ёсьць вашым голасам, бо мы зьяўляемся часткай вас, часткай усіх Беларусаў...
Дарагія суродзічы! Браты-Беларусы – дзе б вы толькі ні знаходзіліся. З глыбокім узрушаньнем зьвяртаемся да вас з вольнага сьвету праз Радыё Вызваленьне, распачынаючы сталыя і рэгулярныя беларускія перадачы. Таму сяньняшні дзень ёсьць для нас урачыстым днём. Вітаем вас усіх у гэты дзень, асабліва тых беларусаў, хто знаходзіцца пад жудасным прыгнечаньнем камуністычнай тыраніі на Бацькаўшчыне”.
Да архіўнага запісу першай праграмы нашага радыё мы яшчэ вернемся, а зараз слова дырэктару Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандру Лукашуку.
(Лукашук: ) “Сёньня мы пачынаем успамінаць. Легендарную першую каманду Радыё Вызваленьне, будучай Свабоды на просьбу амэрыканскага кіраўніцтва зьбірала Рада БНР. У такія ж вясновыя дні 49 гадоў таму рыхтавалі першую перадачу Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Пятро Сыч, Сымон Кандыбовіч, Янка Ліманоўскі, Лявон Карась.
Замест кампутараў былі друкарскія машынкі, замест дыгітальных магнітафонаў – шпулевыя, з хуткасьцю 78 абаротаў за мінуту, замест сьвежых карэспандэнцыяў зь Менску – вера, досьвед і веды. Вера ў свабодную і незалежную Беларусь, досьвед злачынстваў камунізму на лёсах сваіх сем’яў, абазнанасьць у сучаснай міжнароднай палітыцы і велізарная прага да працы. Адна зь першых супрацоўніц, Галіна Ганчарэнка, расказвала, што была гатовая працаваць задарма, без падзякі – толькі б далі магчымасьць.
Легендарная першая перадача называлася “Азымут сэрца” – слухачы адчувалі, як б’юцца сэрцы аўтараў Свабоды. Лёс гэтых піянэраў вольнага беларускага эфіру склаўся па-рознаму – доктар Жук Грышкевіч праз пару гадоў вярнуўся ў Канаду, дзе быў абраны старшынём Рады БНР, ён памёр у 1989 годзе, крыху не дачакаўся незалежнасьці Беларусі й вяртаньня бел-чырвона-белага сьцяга. Цела Лявона Карася знайшлі ў мюнхенскай рэчцы Ізар у верасьні 1954-га, праз паўгоду пасьля выхаду першай перадачы ў эфір. Лявон Карась – першая, але не апошняя ахвяра сярод супрацоўнікаў “Свабоды”, якія пяцьдзясят гадоў былі пад прыцэлам камуністычных спэцслужбаў.
Кожны выпуск перадачы “На хвалі Свабоды” будзе прысьвечаны аднаму году нашай гісторыі – мы ўзгадаем галоўныя падзеі ў Беларусі й сьвеце, вы пачуеце фрагмэнты афіцыйнага беларускага эфіру, тое, што мусілі слухаць ад шостай раніцы да апоўначы жыхары Беларусі па радыёкропках. А галоўнае – прагучаць жывыя ўспаміны супрацоўнікаў і ўнікальныя фрагмэнты архіўных запісаў эфіру.
За апошняе дзесяцігодзьдзе мы разьвіталіся з нашымі калегамі з польскай, вугорскай, чэскай рэдакцыяў – свабода слова ў гэтых краінах дастаткова абароненая. Цяпер Кангрэс ЗША абмяркоўвае закрыцьцё яшчэ шэрагу рэдакцыяў, якія вяшчаюць на краіны Цэнтральнай Эўропы і Прыбалтыкі. Нашая мэта – стаць непатрэбнымі, як сталі непатрэбныя яны.
Паўстагодзьдзя таму мы пачыналі з 15 хвілінаў. Сёньня “Свабода” гучыць у эфіры 8 гадзінаў, перадачы можна слухаць і чытаць у Інтэрнэце, гурт “Уліс” грае песьню “Радыё Свабода”, яе можна набыць на кампакт-дыску, выходзяць кнігі.
Не зьмянілася, аднак, адна надзвычай важная акалічнасьць – і сёньня, праз паўстагодзьдзя, мы працягваем вяшчаць на Беларусь як за часам халоднай вайны, з-за мяжы. Беларусь – адзіная краіна ў Эўропе, дзе няма ўнутранай рэтрансьляцыі Радыё Свабода.
Нягледзячы на юбілей, такім чынам, мы працягваем рабіць тое саме , што рабіла Свабода ўсе пяцьдзясят гадоў – шукаць і распаўсюджваць інфармацыю і ідэі незалежна ад межаў – па-беларуску, штодня, памятаючы пра ахвяры ў Курапатах і думаючы пра вяртаньняе ў эўрапейскую сям’ю народаў.
Гэтая перадача – не гістарычная, бо не насьпеў час для Радыё Свабода адысьці ў гісторыю. Гэтая перадачы – пра азымут сэрца. Заставайцеся са Свабодай”, – гаварыў Аляксандар Лукашук, а зараз – пра азымут сэрца.
(Дыктар: ) “У тапаграфіі кут, мераны ўправа ад магнэтнай поўначы, завецца азымутам. Азымут паказвае нам напрамак простага маршу да мэты. Зьмераны на карце кут досыць добра запамятаць, – пасьля, гледзячы на стрэлку компасу, можа ўдзень і ўночы ісьці проста да мэты. Мы – беларускія эмігранты, маем свой зьмераны і добра запамятаны азымут ад месца нашага прабываньня да нашай мэты – Беларусі. І гэты азымут мы завём азымутам сэрца. Залежна ад нашага месца, цыфры азымуту мяняюцца: і так, азымут з Аўстраліі іншы чым з Англіі, а яшчэ іншы з Канады, але мэта застаецца адна і тая самая – дарагі, родны паняволены наш край”.
Гісторыя Радыё Вызваленьне пачалася ад стварэньня ў 1950 годзе Амэрыканскага Камітэту вызваленьня ад бальшавізму. Гэтая арганізацыя паставіла сабе за мэту сабраць і згуртаваць сілы эміграцыі з Савецкага Саюзу і стварыць ім магчымасьць зьвяртацца да сваіх суродзічаў у СССР у іх родных мовах. Камітэт працаваў на сродкі, атрымваныя прыватным чынам – ад асобаў і арганізацыяў, а таксама ад розных фондаў.
Радыё пачало сваю працу 1 сакавіка 1953 году. Першымі сэкцыямі былі расейская, грузінская, азэрбайджанская, паўночнакаўкаская, татарская. У канцы 1953 году была прынятая канчатковая пастанова аб адкрыцьці беларускай сэкцыі.
Вось як прыгадвае тыя памятныя дні жонка першага дырэктара беларускай сэкцыі нашага Радыё доктара Вінцэнта Жук-Грышкевіча – Раіса:
(Раіса: ) “У выніку стараньняў старшыня Рады БНР інжынэр Мікола Абрамчык запрасіў Вінцэнта Жук-Грышкевіча сарганізаваць беларускую сэкцыю Радыё Вызваленьне. І 1953 году 30 сьнежня Амэрыканскі Камітэт прыслаў на рукі прафэсара Вінцэнта Жук-Грышкевіча тэлеграму наступнага зьместу: “Мы даем Вам пазыцыю кіраўніка беларускае сэкцыі Радыё Вызваленьне”. І ў сярэдзіне лютага 1954 году Вінцук паехаў у Мюнхен у Нямеччыну і пачаў працу над арганізацыяй гэтага радыё.
Я прыехала ўжо перад Калядамі гэтага самага 1954 году. Усе былі працаўнікі энтузіясты. Зрабіла ўражаньне вельмі добрае. На пачатку яшчэ сябром беларускае сэкцыі трэба было вышкаліцца, каб мець права выступіць у эфір праз радыё. І гэта яны атрымалі адносна вельмі хутка – 20 траўня. Тады, калі адначасна больш-менш паўстала і ўкраінская сэкцыя Радыё Вызваленьне – яны, я ўжо ня памятаю, чуць не праз паўгода толькі атрымалі дазвол, значыцца, былі гатовыя выступаць у эфіры”.
З Канады гаварыла Раіса Жук-Грышкевіч, жонка першага дырэктара беларускай сэкцыі Радыё Вызваленьне доктара Вінцэнта Жук-Грышкевіча. Да ўспамінаў мы вернемся крыху пазьней, а зараз – пра тое, як выглядаў той далёкі ўжо 1954 год...
Год 1954
Палітыка Прэзыдэнтам Эгіпту становіцца Гамаль Абдэль Насэр. На Жэнэўскай канфэрэнцыі Віетнам быў падзелены на 17-ай паралелі. На моцы парыскіх пагадненьняў прызнаны сувэрэнітэт Заходняй Нямеччыны. Альжыр распачаў вайну за незалежнасьць ад Францыі.
Спорт У фінале чэмпіянату сьвету ў футболе Заходняя Нямеччына перамагае Бразылію зь лікам 3-2.
Літаратура Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры атрымаў Эрнст Гемінгуэй. Выходзіць раман Уільяма Гоўлдынга “Валадар мух” і “Братэрства пярсьцёнкаў” – першая частка “Валадара пярсьцёнкаў” Джона Роналда Руэла Толкіна.
Навука Упершыню праводзіцца прышчэпка ад поліміэліту. У Злучаных Штатах спускаецца на ваду першая атамная субмарына “Наўтылус”.
Папулярная музыка Белыя пачынаюць граць рок-н-рол, у Злучаных Штатах усе захопленыя новым кубінскім танцам ча-ча-ча, але найбольш папулярнай песьняй становіцца нешта больш традыцыйнае: песьня “Mr. Sandman” у выкананьні гурту “The Chordettes”.
Як ужо сёньня згадвалася, значную ролю ў адкрыцьці беларускай сэкцыі Радыё Вызваленьне адыграў тагачасны прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык. Пра гэта распавядае шматгадовы віцэ-прэзыдэнт Рады Барыс Рагуля:
(Рагуля: ) “Мы вельмі і вельмі часта спатыкаліся з Абрамчыкам, і тады гэтая праблема была даволі актуальная. Вельмі важная ў той час, бо гэтая заслона жалезная была такая шчыльная, што нішто туды не даходзіла. Абрамчык прыяжджаў у Лювэн, дыскутаваў са студэнтамі, і мы агульна ўсе вельмі пазытыўна аднесьліся да гэтага пытаньня. Ён вельмі часта выяжджаў у Амэрыку, прыяжджаў у Бэльгію і Нямеччыну – дзе толькі ён ні быў – ён гэтую ідэю паглыбляў. Нам вельмі важны мамэнт – адчыніць акно на Беларусь. Тады быў камітэт – Антыбальшавіцкі Блёк – ён там вялікую ролю адыгрываў, там былі прадстаўнікі Грузіі і іншых рэспублік былога Савецкага Саюзу. Так што я думаю, ягоны высілак спрычыніўся шмат да пачацьця гэтага праекту – Радыё Свабода”.
А зараз пра тое, чым у 1954 годзе жыла Беларусь:
1954 год у Беларусі
Зьліквідаваныя Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская, Пінская і Полацкая вобласьці. Першыя групы беларускай моладзі выпраўленыя ў Казахстан на асваеньне цалінных земляў. Беларуская ССР уступіла ў Міжнародную Арганізацыю Працы і ў ЮНЭСКА. У Менску адкрыты помнік Перамогі. У Гомелі пачаў працу абласны драматычны тэатар.
Як выглядаў у 1954 годзе беларускі радыёэфір? Сярод падзеяў таго году, якія асьвятляліся дзяржаўным беларускім радыё ў Менску, важнае месца займаў зьезд беларускіх пісьменьнікаў, на якім выступіў літаратурны патрыярх Якуб Колас:
(Колас: ) “На нашым трэцім беларускім зьезьдзе паспрабуем даць адказ на пытаньне: у якой меры мы, пісьменьнікі, апраўдалі высокае даверые нашай камуністычнай партыі і народу. У якой ступені дапамагалі мы вялікай справе стварэньня камуністычнага грамадзтва. На гэтым зьезьдзе мы павінны таксама выставіць праграму і шляхі нашай далейшай дзейнасьці.
Таварышы! Калі мы акінем вокам агульны поступ па шляху прагрэсу нашай савецкай краіны, то яе вялікія здабыткі запыняць на сабе ўвагу кожнага. І сапраўды, які гіганцкі крок наперад зрабла савецкая навука! Нашыя вучоныя праніклі ў таямніцы атамнай энэргіі і ставяць яе на службу народу. Шмат чаго дасягнута і ў галіне астраноміі, мэдыцыны, у сельскай гаспадарцы і ў іншых галінах навукі. Усесаюзная сельскагаспадарчая выстаўка навочна даводзіць, якія залатыя кадры наватараў у тэхніцы, вынаходніцтве, у майстэрстве высокіх ураджаяў мае наша краіна. І выхавала іх вялікая Камуністычная партыя”.
Мабыць, шмат хто з нашых маладзейшых слухачоў нават і ня чуў пра радыёжанр, які на працягу дзесяцігодзьдзяў карыстаўся вялікай папулярнасьцю сярод слухачоў – тэатральныя радыёпастаноўкі. Вось урывак з Купалавай ”Паўлінкі” з абавязковымі папярэднімі тлумачэньнямі дыктара. Запіс 1954 году:
(Дыктарка: ) “Нэгатыўныя ўражаньні пакідае пусты і нікчэмны шукальнік багатага пасагу шляхцюк Быкоўскі ў выдатнай купалаўскай камэдыі “Паўлінка”. Надумаўшы жаніцца дна маладой прыгожай дзяўчыне, Быкоўскі выдае сябе за знатнага пана, а за душой акрамя шляхетнай пыхі, заносьлівасьці і ганарлівасьці, нічога няма – адно выхваленьне”.
Натуральна, гучала ў тагачасным менскім эфіры і музыка. Клясычная, народная, а найчасьцей – так сказаўшы, грамадзянскага гучаньня.
Гучыць “Песьня пра партыю”.
* * * Першая беларуская праграма выйшла ў шырокі сьвет 20 траўня, аднак беларуская сэкцыя пачала актыўную працу раней. Пра першую, так сказаўшы, беларускую акцыю на Радыё Вызваленьне распавядае Раіса Жук-Грышкевіч:
(Раіса: ) “Сьвяткаваньне 25 сакавіка 1954 году было тады, калі беларуская сэкцыя Радыё Вызваленьне яшчэ не была ў эфіры. Але кіраўнік яе хацеў і зрабіў праграму праслаць гэтую вестку празь іншыя сэкцыі Радыё Вызваленьне, якія ўжо былі ў эфіры. І іншыя згадзіліся, але як даведалася расейская сэкцыя, яна падняла пратэст, скандал, дамагаючыся ад Амэрыканскага Камітэту, каб не дапусьціў у эфір весткі пра абвешчаньне незалежнасьці Беларусі 25 сакавіка 1918 году. І тут пачалося змаганьне Вінцэнта Жук-Грышкевіча з Амэрыканскім Камітэтам, і ў выніку гэтага змаганьня Амэрыканскі Камітэт мусіў саступіць. Дык вось як Радыё Вызваленьне пачалося змаганьнем за правы беларускаму народу быць незалежным і змаганьнем за тое, каб гэтую думку можна было пусьціць у эфір”.
Такім чынам, як распавяла Раіса Жук-Грышкевіч, даводзілася змагацца за магчымасьць пусьціць у эфір думкі пра незалежную Беларусь. Аднак перамога ў гэтым змаганьні была яшчэ недастатковая.
Літаральна ад самага першага дня беларускія праграмы Радыё Вызваленьне сутыкнуліся з галоўнай і часам проста неадольнай перашкодай – савецкім радыёглушэньнем. Гук глушылак на доўгія гады стаў неадлучным акампанэмэнтам перадачаў нашага радыё...
(Дыктар празь перашкоды: ) “Дарагія суродзічы! Ад вякоў і праз шэрагі стагодзьдзяў наш народ усё пачынаў ад Бога. Калі вясной наш араты ці сявец выходзіў на сваё поле, першае, што ён рабіў – хрысьціўся і казаў: “Памажы-ж Божа!”, а пасьля кідаў першую жменю зярнят у ральлю. Дык і мы сяньня, кідаючы зерне вольнага слова з вольнага сьвету да вас, дарагія суродзічы, таксама пачнем ад таго, што нас жывіць і творыць, з чаго наш пачатак і наш канец: дык дай нам, Божа! Памажы нам, Божа!”