Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Архіяпіскап Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Магілёў


У Магілёве адбылася ўрачыстая імша з нагоды кананічнага ўступленьня на пасаду архіяпіскапа мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча.


Урачыстасьць праходзіла ў Магілёўскім архікатэдральным касьцёле Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава ў прысутнасьці беларускіх каталіцкіх сьвятароў, шматлікіх вернікаў, а таксама прадстаўнікоў праваслаўнай царквы ды ўлады.

Тадэвуш Кандрусевіч стаў шаснаццатым біскупам, які пераступіў парог Магілёўскага касьцёлу. У касьцёл ён увайшоў у адно з найвялікшых каталіцкіх сьвятаў – Дзень беззаганнага зачацьця дзевы Марыі:

“Я пераступіў яго ў 225 гадавіну асьвячэньня гэтай сьвятыні з усьведамленьнем таго, што ў наш новы час, які з аднаго боку зьяўляецца часам новым магчымасьцяў да ўзьвяртаньня да веры, а з другога – дабраахвотнага адыходу ад веры, нам неабходна выхоўваць новага чалавека ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі гэтага новага часу на непахісных хрысьціянскіх каштоўнасьцях. Каб на гэтых прынцыпах будаваць нашу будучыню, наш агульны дом Беларусь”, зазначыў падчас сваёй прамовы архіепіскап мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

Тадэвуш Кандрусевіч прыбыў у Магілёў учора. Адразу ж па прыездзе ён сустрэўся з кіраўніцтвам гораду і вобласьці, таксама пабачыўся з праваслаўным япіскапам Магілёўскім і Мсьціслаўскім Сафроніям.

Сёньня ж ён даў прэсавую канфэрэнцыю.

Пасьля наведваньня дабрачыннага спэктаклю “Толькі ён мае мяне разбудзіць” паводле п’есы Эрыка Эмануіла Шмідта “Оскар і ружовая дама” для гадаванцаў магілёўскага дзіцячага госьпісу Тадэвуш Кандрусевіч паехаў у Бабруйск.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG