Ва ўступнай прамове арцыбіскуп адзначыў: “Я працаваў у Расеі і пасьля 16 гадоў, пяці месяцаў і трох дзён, я вярнуўся на радзіму. Я зь вялікай радасьцю вяртаюся сюды.”
Тадэвуш Кандрусевіч нарадзіўся 3 студзеня 1946 г. у вёсцы Адэльск каля Горадні. У 1981 годзе скончыў Духоўную сэмінарыю ў Коўне, прыняў сьвятарскае пасьвячэньне. У 1981–1988 гадах служыў вікарыем у розных касьцёлах Вільні. З 1988 года – пробашч гарадзенскіх парафій. У 1989 г. Ян Павел ІІ прызначыў Тадэвуша Кандрусевіча Адміністратарам Менскай дыяцэзіі для каталікоў Беларусі. 13 красавіка 1991 г. Тадэвуш Кандрусевіч быў прызначаны Апостальскім Адміністратарам для каталікоў эўрапейскай часткі Расеі і 16 год працаваў у Маскве.
Тадэвуш Кандрусевіч вяртаецца, каб узначаліць Беларускі касьцёл, 26.09.2007
Тадэвуш Кандрусевіч адслужыў першую імшу ў катэдральным касьцёле, 26.09.2007